Рейды по водоемам  и местах отдыха у воды

 Каб прадухіліць надзвычайныя сітуацыі на вадаёмах, супрацоўнікі РАНС наведалі папулярныя сярод аматараў рыбнай лоўлі месцы.

Восеньская рыбалка, як паказвае практыка, можа прынесці не толькі захапленне, але і стаць небяспечнай забавай, калі не прытрымлівацца правіл бяспекі.

Выратавальнікі звярнулі асаблівую ўвагу на азёры ў раёным цэнтры і вёсцы Ідолта, а таксама раку Заходняя Дзвіна. Вялі размовы, нагадвалі, што, ідучы на вадаём, патрэбна выконваць правілы паводзін ля вады, а таксама пазбягаць ужывання алкагольных напояў. 

Звярнулі ўвагу на алгарытм аказання першай дапамогі пацярпелым падчас знаходжання ў вадзе. Дзяцей жа папярэдзілі, што знаходзіцца без суправаджэння дарослых на вадаёме забаронена. Нагадалі нумары экстранных служб, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі на вадзе. 

Для замацавання атрыманых ведаў кожнаму ўручылі памятку па бяспечных паводзінах на вадзе.

Супрацоўнікі МНС заклікаюць усіх быць уважлівымі і выконваць меры бяспекі, а таксама нагадваюць, што такія рэйды будуць ажыццяўляцца сістэматычна з улікам аператыўнай сітуацыі і ў залежнасці ад умоў надвор'я.


Вольга ГIРЖДА, 
iнспектар РАНС.

0 комментариев

Добавить комментарий