Неделя профилактики правонарушений несовершеннолетних и чрезвычайных ситуаций с их участием прошла в Миорах

Неделя профилактики правонарушений несовершеннолетних и чрезвычайных ситуаций с их участием проходила с 17 по 23 сентября. Представители правоохранительных органов, сотрудники учреждений образования и здравоохранения, комиссии по делам несовершеннолетних провели ряд мероприятий. Среди них встречи в школах, организациях района. Напомнили несовершеннолетним об ответственности за противоправные поступки, педагогам и родителям – о контроле за досугом детей и доверительных отношениях с ними.

 Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх і надзвычайных сітуацый з іх удзелам праходзіў на Міёршчыне з 17 па 23 верасня. Прадстаўнікі праваахоўных органаў, супрацоўнікі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, камісіі па справах непаўналетніх правялі шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх сустрэчы ў школах, арганізацыях раёна. Нагадалі непаўналетнім пра адказнасць за супрацьпраўныя ўчынкі, педагогам і бацькам – пра кантроль за вольным часам дзяцей і даверлівыя адносіны з імі.

– У рэспубліцы расце колькасць супрацьпраўных дзеянняў, учыненых непаўналетнімі. Сярод іх немалую долю складаюць хуліганствы, злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, – адзначае старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Святлана Хаданёнак. – Што да крымінагеннай абстаноўкі ў падлеткавым асяродку на Міёршчыне, да нядаўняга часу яна заставалася спакойнай. У 2023 годзе злачынстваў не зарэгістравана. Сёлета ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да непаўналетняга, які з’яўляецца навучэнцам прафліцэя. Юнак сагнаў трактар у ААТ «Мікалаёўскі». Пры гэтым знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Напярэдадні піў піва, якое яму купіў дзядуля.

Як заўважае Святлана Юр’еўна, апошнім часам у раёне выяўляюць больш правапарушэнняў, звязаных з пакупкай алкагольных напояў дарослымі для непаўналетніх і сумесным распіццём. Што да дзядулі, які купіў піва ўнуку, яго выклікалі на пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі і пакаралі штрафам у пяць базавых велічынь. Таксама нярэдка нясуць адміністрацыйную адказнасць бацькі, чые дзеці знаходзяцца па-за домам у начны час без суправаджэння.

У тым ліку пра гэтыя факты ўдзельнікі рабочых міжведамасных груп расказвалі падчас сустрэч з дзецьмі і дарослымі. Наведалі сем школ, сустрэліся з калектывамі сельгаспрадпрыемстваў ААТ «Мікалаёўскі» і «Туркова». Візіт у першую гаспадарку абумоўлены вышэйназваным злачынствам, учыненым непаўналетнім. На тэрыторыі Туркоўскага сельсавета, па словах інспектара па справах непаўналетніх, апошнім часам назіраецца складаная сітуацыя ў сем’ях, дзеці з якіх прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Нядобранадзейныя, а таксама сем’і, дзеці з якіх прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне ці з імі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, наведалі прадстаўнікі зацікаўленых служб.

Таксама ў рамках прафілактычнага тыдня адбылося выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх у СШ № 2 імя М. Ізварына. Як заўважае Святлана Хаданёнак, у гэтай установе адукацыі больш за ўсё падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Сярод разгледжаных матэрыялаў – два пытанні наконт падачы ў суд іска аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. А таксама пратакол у адносінах маці, чый 10-гадовы сын учыніў злачынства. Хлопчык не дасягнуў узросту, з якога наступае крымінальная адказнасць, з ім будзе праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

 Яшчэ адно прафілактычнае мерапрыемства – спартакіяда. Спаборніцтвы паміж дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, арганізавалі інспекцыя па справах непаўналетніх, камісія па справах непаўналетніх і раённы камітэт ГА «БРСМ».

– Адна з мэт спартакіяды – паказаць праблемным падлеткам варыянт актыўнага і карыснага адпачынку, – падкрэслівае Святлана Юр’еўна. – Як паказвае практыка, прычынай большасці правапарушэнняў і злачынстваў у падлеткавым асяродку становіцца наяўнасць вялікай колькасці вольнага часу ў дзяцей. Таму рэкамендацыя нумар адзін для бацькоў – забяспечыць занятасць непаўналетніх. І, канешне, цікавіцца іх справамі, праблемамі, клопатамі. Рабіць гэта не ад выпадку да выпадку, а на пастаяннай аснове.

Кацярына Рынкевіч.
Фота прадаставіла Святлана ХАДАНЁНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий