Диалоговые площадки "Всебелорусское народное собрание - гарант политической стабильности и суверенитета" прошли в Миорах

Важная падзея ў жыцці краіны адбудзецца 24-25 красавіка – Усебеларускі народны сход. Раней праходзіў раз у пяць гадоў. Цяпер у стасуе новага канстытуцыйнага органа будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове. Пра гэта ішла размова на дыялогавых пляцоўках у раёне. Для старшакласнікаў СШ № 2 імя М. Ізварына выступіў адначасова і спікерам, і мадэратарам сустрэчы старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба.

Нагадаў Валерый Анатольевіч пра значымыя перыяды ў развіцці краіны. Яе гісторыя бярэ выток з 1919 года, калі была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая паклала пачатак самастойнасці беларускага народа. У 1922-м яна ўвайшла ў склад СССР, які праіснаваў да 1991-га. Час распаду выдаўся складаным для ўсіх пятнаццаці рэспублік - удзельніц СССР.

Былі страчаны ўсе эканамічныя і міжвытворчыя сувязі, а сістэма кіравання дзяржавай не адпавядала патрэбам грамадства. Каб і далей развівацца, неабходны былі кардынальныя змены. Першая канстытуцыя 1994 года прадугледжавала ўвядзенне паста прэзідэнта і прэзідэнцка-парламенцкую рэспубліку. На выбарах перамог Аляксандр Лукашэнка. Ён паставіў задачы – аднаўленне ўсіх разарваных эканамічных сувязей і стварэнне саюза з Расіяй – і адразу прыступіў да іх рэалізацыі.

Беларусі ў спадчыну засталася багатая прамысловасць. Гэтыя вытворчасці не толькі захавалі, але і памножылі. МТЗ, МАЗ, БЕЛАЗ, Амкадор – гіганты ў машынабудаванні. Мы вырабляем спектр усёй тэхнікі дзякуючы моцнай навуковай школе. Вытворчасць мікрачыпаў, беспілотнікаў, электрамабіляў, палёты ў космас – гэта ўжо не будучыня, а рэальнасць.

 У розны час жыццё патрабавала змяненняў у Асноўны Закон краіны. Апошні рэферэндум прайшоў у 2022 годзе, дзе УНС упершыню атрымаў статус канстытуцыйнага органа. Адбылося пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж прэзідэнтам, урадам і парламентам.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў расказаў пра механізм фарміравання УНС. Ён складаецца з 1200 чалавек, 450 з якіх уваходзяць туды па пасадзе – прэзідэнт, урад у поўным складзе і абедзве палаты парламента, канстытуцыйны і вярхоўны суд, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, райвыканкамаў. Яшчэ 350 – дэпутаты мясцовых Саветаў. Трэцяя частка – прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, гэта значыць, грамадскіх арганізацый.

На наступным тыдні адбудзецца першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Парадкам дня цікавіліся вучні. Па словах Валерыя Анатольевіча, спачатку фарміруюцца органы кіравання, а затым разглядаюць актуальныя пытанні. Сёлета гэта канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і ваеннай дактрыны.

Што азначае быць дэпутатам? Гэта ў першую чаргу работа з людзьмі. Дэпутат, асабліва сельскага Савета, – самы блізкі да народа чалавек. Усе пытанні жыццезабеспячэння людзей на сяле – гандлёвае і медыцынскае абслугоўванне, добраўпарадкаванне, забеспячэнне палівам і іншыя – у яго кампетэнцыі. Гэта злучальнае звяно паміж народам і уладай.

Каб стаць дэпутатам, трэба быць актыўным грамадзянінам краіны, удзельнікам грамадскіх арганізацый, лідарам, гатовым павесці за сабой і вырашаць праблемы людзей. Гэта вялікая адказнасць.

Валерый Анатольевіч заўважыў, што цыкл фарміравання УНС завяршаецца. Але ў 2025 годзе краіна ўваходзіць у яшчэ адну важную палітычную кампанію – выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Заклікаў моладзь з усёй адказнасцю падыходзіць да яе. Мы ў адказе за сваю краіну і павінны агульнымі стараннямі рабіць яе лепшай і квітнеючай.

 Алена ВАРОНІНА.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий