Особенности проведения выборов депутатов в единый день голосования и другие важные направления обсудили на семинар-учебе в Миорах
gazeta 27-12-2023, 13:20 755 На Міёршчыне / Выбары 2024
Асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, ролю дэпутатаў раённага і мясцовага ўзроўняў у вырашэнні пытанняў насельніцтва і іншыя важныя накірункі абмеркавалі на семінар-вучобе ў райвыканкаме. Яе слухачы – намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і адказныя за арганізацыю работы з моладдзю.
У 2024 годзе электаральная кампанія пройдзе ў новых умовах, заўважыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Упершыню ў адзіны дзень галасавання выберым адразу прадстаўнікоў у мясцовыя Саветы і Парламент. Гэтыя змяненні ў Канстытуцыю адобрыла насельніцтва падчас рэферэндуму 2022 года. Яшчэ ў ліку новаўвядзенняў – умацаванне статусу УНС.
Гэтыя навацыі дыктуе нам час, заўважыў Валерый Анатольевіч і нагадаў, што Беларусь – адносна маладая дзяржава і спрабуе сістэму, якая прынясе ёй найбольшую карысць. У 1994-м зрабілі стаўку на прэзідэнцкую форму кіравання, калі ўлада была сканцэнтравана ў адных руках, і яна сябе апраўдала. Гэта дазволіла дзяржаве развівацца і захоўваць сваю незалежнасць. Цяпер паўнамоцтвы будуць пераразмеркаваны паміж Усебеларускім народным сходам, Прэзідэнтам, Парламентам і Урадам. Збалансаваная сістэма не дазволіць разбурыць краіну ў выпадку парушэння палітычнай стабільнасці.
Выбарчая сістэма Беларусі неаднаразова падвяргалася крытыцы з боку апанентаў. У прыватнасці, парадак датэрміновага галасавання. Але ж гэта міжнародная практыка, бо не кожны грамадзянін можа прыйсці на выбары ў асноўны дзень.
Разам з тым наша краіна ўступіла ў актыўную фазу электаральнай кампаніі. Раней Міёршчына адносілася да Полацкай, а цяпер уваходзіць у склад Докшыцкай выбарчай акругі. У раёне стварылі 30 акругоў для галасавання.
Важную ролю дэпутатаў мясцовага Савета падкрэсліў Валерый Драба. Гэтая форма кіравання сфарміравалася натуральна і на працягу многіх гадоў даказвае сваю эфектыўнасць. Яны звязваюць насельніцтва з уладай, забяспечваюць сістэму жыццядзейнасці людзей, працуюць з бюджэтам.
Нагадаў і пра асаблівасці галасавання. Жыхары райцэнтра атрымаюць тры бюлетэні – з прадстаўнікамі Парламента, абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў. Вяскоўцы – на адзін больш, бо абіраюць кандыдатаў яшчэ і ў сельскі.
Валерый Драба заўважыў, што голас кожнага важны. Традыцыйна меркаванні людзей па розных пытаннях разыходзяцца, і галоўнае – каб яны былі нацэлены на стварэнне, а не на разбурэнне. Заклікаў цаніць жыццё пад мірным небам, бо яно даецца няпроста.
Акцэнтаваць увагу на пазітыў і дапамагаць уладзе выпраўляць недахопы раіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка. Беларусы часта параўноўваюць свае ўмовы жыцця з тымі, якія маюць жыхары іншых краін, і гэта параўнанне не заўсёды на нашу карысць. Разам з тым Беларусь захоўвае сацыяльны накірунак. У ліку пераваг, якія прадастаўляе сваім грамадзянам, даступная і бясплатная медыцынская дапамога, аплачваемы водпуск па доглядзе дзіцяці, першае гарантаванае рабочае месца.
Пра ход крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны расказаў пракурор раёна Андрэй Вецюгоў. Аб адказнасці за экстрэмісцкія дзеянні нагадаў начальнік РАУС Уладзімір Бондараў.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.





