Санитарной службе Миорского района исполнилось 90 лет
gazeta 25-10-2016, 15:21 0 Навіны / Юбілей
Завітала з падарункам намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, якая адзначыла: "90 гадоў—значная дата, пройдзена нямала этапаў станаўлення. У раёне спрыяльнае санітарнае становішча, яму папярэднічае выдатная праца, перадача вопыту ад ветэранаў. Наш Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі займае першыя месцы ў спаборніцтвах не за "прыгожыя вочкі", а за ўпартыя і дасканалыя штодзённыя старанні. Ля руля—кіраўнік з 40-гадовым стажам, і гэта, трэба засведчыць, асаблівы дар".
Галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая ўпэўнена, што юбіляры таксама медыкі, бо на ўвазе адна мэта—умацоўваць здароўе насельніцтва. Таму медыцына і санітарная служба часта вырашаюць сумесныя пытанні. Выдатна, што ў раёне няма масавых захворванняў, атручванняў, не зачыняюцца па гэтай прычыне школы і садкі.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Жук засведчыў, што віноўнікі ўрачыстасці—частыя госці ва ўстановах адукацыі. Дзякуючы іх прафесіяналізму, у раёне здаровая абстаноўка, а пра чужыя эпідэміі даведваемся толькі са старонніх СМІ.
Гаварылі прыемныя словы і адорвалі гаспадароў дырэктар мясакамбіната Віктар Бандарэнка, дырэктар дзіцячага санаторыя "Ра-сінка" Юрый Баранаў. Ушанавалі юбіляраў кіраўнікі хлебазавода, райспажыўтаварыства, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Да гэтага часу Рамуальд Уладзіміравіч кіруе ўстановай. У яе структуры аддзел гігіены, эпідэміялагічны, мікрабіялагічная, санітарна-гігіенічная, радыялагічная лабараторыі. Занальная санітарна-гігіенічная лабараторыя больш за 30 гадоў кантралюе не толькі мясцовыя аб'екты, але і ў Шаркаўшчынскім, Верхнядзвінскім, Браслаўскім раёнах.
За любой падзеяй, кожнай перамогай і ўдачай стаяць людзі. Рамуальд Маліноўскі адзначыў калег на заслужаным адпачынку. Урач-бактэрыёлаг Надзея Андрэеўна Сямыга адпрацавала ў санслужбе 31 год. Яшчэ большы стаж, 40-гадовы, мае Уладзімір Сцяпанавіч Матэленак. Пешшу, на веласіпедзе, лыжах ён дабіраўся ў самыя аддаленыя вёскі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. З 1964 да 2001-га працаваў у СЭС Мікалай Іосіфавіч Міхайлоўскі. Мікалай Паўлавіч Леановіч прысвяціў санслужбе 38 гадоў, Соф'я Вікенцьеўна Ядрэўская і Ядвіга Антонаўна Свяцкая—па 33, Валянціна Іванаўна Лавішак і Зінаіда Юльянаўна Буда—па 32, Рамуальда Альдэфонсаўна Маляўка—30.
На жаль, за апошнія пяць год Міёршчына страціла Нону Антонаўну Крук, Раісу Мікалаеўну Леановіч, Ванду Ігнатаўну Плоскую.
Падарункі дасталіся сваім героям. За шматгадовую добрасумленную працу Ганаровыя граматы райвыканкама ўручаны Тамары СКАВАРОДКА і Вячаславе МАРОЗ. Усім калегам галоўны санітарны ўрач прызначыў прэміі ў залежнасці ад стажу работы. Прафсаюзны лідар Алена Танкавід падрыхтавала сюрпрызы ветэранам галіны.
Санітарныя ўмовы ва ўстановах і прад-прыемствах, школах і дзіцячых садках, аб'ектах харчавання і гандлю, якасная пітная вада—гэтае і многае іншае пад кантролем Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, які заўсёды падстаўляе надзейнае плячо. Юбілей службы—агульны. Бо толькі з чысцінёй і здароўем побач крочыць шчаслівы дабрабыт.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



