Авторизация
 

Міёрскаму клубу "Бажэна" споўнілася 15

Миорскому клубу "Божена" исполнилось 15Як пры вазе больш за паўтары тоны  заставацца лёгкім на пад'ём, удзельнічаць у модных паказах і займацца спортам? У міёрскім клубе "Бажэна" ведаюць адказ. "Бажэне" споўнілася 15 і роўна на столькі памаладзелі яго ўдзельнікі. Юбілей святкавалі ў самы рамантычны дзень года 14 лютага. Месца сустрэчы — раённая бібліятэка, адкуль і бярэ пачатак яркае, творчае і згуртаванае аб'яднанне.

 

Чытальная зала на некалькі гадзін ператварылася ў банкетную. Пад гукі марша і салют з паветраных шароў "бажэнаўцы" віталі сваё 15-годдзе і добрых сяброў, якіх запрасілі раздзяліць радасць. Па традыцыі праспявалі гімн клуба. А пасля пасыпаліся віншаванні і падарункі.


Миорскому клубу "Божена" исполнилось 15Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава параўнала "Бажэну" з бацькоўскім домам, дзе цёпла, утульна і куды заўсёды хочацца вяртацца. Былы кіраўнік спраў райвыканкама Людміла Бяззубенак парадавалася, што клуб квітнее і развіваецца. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Рымша адзначыла ўменне "бажэнаўцаў" здзіўляць, заставацца бадзёрымі і зараджаць энергіяй іншых. Адказны сакратар раённага Савета ветэранаў Зоя Родзіна віншавала клуб уласнымі вершаванымі радкамі. Дырэктар бібліятэкі Ала Скавародка і кіраўнік цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Шамёнак падсаладзілі атмасферу апетытнымі на выгляд і смак тортамі.


Миорскому клубу "Божена" исполнилось 15Дарэчы, як заўважыла ў справаздачным дакладзе кіраўнік клуба Ірына Гушча, за 15 год у клубе "Бажэна" з'едзена 725 тортаў, 631 кілаграм цукерак, 654 кілаграмы пячэння і 6 500 бутэрбродаў. Агульная вага клуба складае 1 623 кг. І пры гэтым знешні выгляд "бажэнаўцаў" істотна адрозніваецца ад пашпартных дадзеных.


Кожнаму ўдзельніку клуба па заслугах уручылі медалі. За хуткія ножкі, за прыгажосць і абаяльнасць, за доўгую касу, за непаўторны голас…
Кіраўнік "Бажэны" Ірына Гушча ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў.
Цёплыя словы і памятныя падарункі "бажэнаўцы" падрыхтавалі для бібліятэкараў Таццяны Цыцылінай, Наталлі Калеснік, Вольгі Федуковіч. На працягу многіх год яны рыхтавалі сцэнарыі сустрэчы і цяпер гатовы падтрымаць, падказаць, арганізаваць. Віншаванні "сваім дарагім дзяўчатам" даслала былы кіраўнік клуба Валянціна Рус.


Миорскому клубу "Божена" исполнилось 15Праграма юбілейнай сустрэчы ўключала шмат запамінальных момантаў. Уласныя вершы чыталі Ларыса Барок і Яўгенія Сямчонак, паспрабавалі сябе "бажэнаўцы" ў ролі мадэляў і сарвалі шквал апладысментаў, пасля правялі фізкультхвілінку. Думкі ўдзельнікаў клуба і іх будучыню прадказвалі вясёлыя цыгане, у якіх удала пераўвасобіліся супрацоўнікі бібліятэкі. Музычныя сюрпрызы дарыла міёрская спявачка Тамара Якімёнак.
У агульны дзень нараджэння ўпляліся асабістыя даты. Асобныя віншаванні і падарункі чакалі зімовых імянінніц Марыю Баговіч і Алу Сінкевіч.
Миорскому клубу "Божена" исполнилось 15Падлічана, што за 15 год клуб "Бажэна" праспяваў 5 323 песні. Падчас юбілейнай сустрэчы іх колькасць павялічылася. І ніхто не супраць, каб дайшла і перасягнула 10 000-ы рубеж.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 636
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта