У раёне працягваюцца крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян цыганамі. Іх сцэнарый вельмі просты: звычайна дзве цыганкі заходзяць у хату для продажу асабістых рэчаў (адзення, сувеніраў, розных прадметаў дамашняга ўжытку), адна прадае, а другая ў гэты час крадзе грошы ці каштоўнасці. Гаспадары, задаволеныя недарагімі пакупкамі, не адразу выяўляюць прапажу схаванага пад пасцельнай бялізнай у ложках ці ў адзенні ў шафах.
Каб не стаць чарговай ахвярай, пераканаўча прашу не пускаць у жыллё цыган. А калі гэта ўжо здарылася, паведаміце ў РАУС па тэл. 4-12-02 ці па мабільніку 8-029-597-00-66. Тэлефануйце і пра з’яўленне цыган у вашай вёсцы.