Дачи — под замок

Скончыўся дачны сезон, апусцелі дачныя домікі. Многія з іх не ахоўваюцца і тэхнічна не ўмацаваны. А гэта спакуса для асоб, што вядуць антыграмадскі лад жыцця (раней судзімых, без пэўнага месца жыхарства і г.д.), здзейсніць чарговы крадзёж.

 

Таму дачнікам трэба паклапаціцца пра бяспеку свайго летняга прыстанку — умацаваць уваходныя дзверы і вокны. Дзверы аббіць бляхай, устанавіць штабу. Прабоі ў дзвярах і дзвярных каробках павінны быць на разьбе з гайкай, якая закручваецца ўнутры дома. На вокнах устанавіць рашоткі з дыяметрам пруткоў не менш за 10 мм, а іх канцы уманціраваць у сцены не менш чым на 5 см. Таксама можна ўстанавіць відэакамеры пры ўваходзе на дачны ўчастак, у дом і ў тых месцах, дзе гэта неабходна.

 

А калі няма магчымасці арганізаваць належную абарону, то лепш знайсці больш надзейнае месца для зімоўкі вашай маёмасці.

 

А. ГУСТАЎ,

крымінальны вышук.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.