Напоминание о войне

Напоминание о войне Напамін вайны

67 гадоў таму на тэрыторыі раёна адгрымелі апошнія баі, але і цяпер у зямлі засталося нямала смертаносных выбухованебяспечных прадметаў. У першую чаргу гэта бомбы, снарады, міны, гранаты. Найчасцей іх выяўляюць у красавіку-кастрычніку, калі ідуць палявыя работы, вядзецца меліярацыя, узводзяцца пабудовы. Сёлета на Міёршчыне ўжо знойдзены і знішчаны 105-мм артылерыйскі снарад (18 красавіка ля Новага Пагоста) і 81-мм нямецкая мінамётная міна (15 лістапада пры пракладцы газаправода ў в. Мельніца). Група размініравання в/ч 5530 з Полацка іх знішчыла ў бяспечным месцы.

 

Найбольшая верагоднасць выявіць выбухованебяспечныя прадметы ў тых мясцінах, дзе ў гады вайны праходзілі баявыя дзеянні, а таксама на тэрыторыі былых воінскіх часцей і палігонаў.

Калі знойдзеце любы прадмет, хаця б знешне падобны на боепрыпас, неадкладна спыніце работы, агарадзіце ўчастак жэдкамі, каламі, вяроўкамі, устанавіце добра бачныя папераджальныя знакі аб небяспецы, тэрмінова паведаміце аб знаходцы ў сельвыканкам, райваенкамат (тэл. 4-10-59; 4-14-34), у міліцыю (тэл. 102; 4-12-02).

 

Ні ў якім разе не датыкайцеся да выбухованебяспечных прадметаў, не зрушвайце іх з месца, не закапвайце ў зямлю і не кідайце ў вадаёмы. Не збірайце і не захоўвайце, не разраджайце і не разбірайце, не награвайце іх і не стукайце па небяспечнай знаходцы, не прыносьце ў памяшканні, не выкарыстоўвайце для асабістых патрэб.

 

Ведайце, што крымінальны кодэкс прадугледжвае пакаранне за незаконны выраб, набыццё, перадачу ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозку, перасылку ці нашэнне боепрыпасаў, узрыўчаткі і прыстасаванняў з ёй, нават за выраб ці збыт частак выбуховых прыстасаванняў.

У першую чаргу аберагайце ад выбухованебяспечных прадметаў дзяцей. Памятайце, што боепрыпасы не церпяць абыякавых адносін. Любое неабдуманае дзеянне можа прывесці да непапраўных і трагічных вынікаў.

 

С. ЖАБЁНАК,

 

ваенны камісар раённага

 

ваеннага камісарыята.

На здымку: нямецкая мінамётная міна, знойдзеная пры пракладцы газаправода ў в. Мельніца.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.