Авторизация
 

На хутары Казельскія аграсядзіба “Заазерцы”, дзе збіраюцца расціць буякі

 Прабачце, не змог прыгожа перакласці на беларускую мову рэкламны заклік аграсядзібы “Заазерцы” “Уединённый отдых в одном из живописных уголков Беларуси!”. Але гатовы пацвердзіць, што ён адпавядае рэчаіснасці. 

Гадоў дзесяць таму мінчанін Вячаслаў Згірскі трапіў на паляванне на Язненшчыну і зачараваўся тутэйшымі краявідамі. На хутары Казельскія, што за вёскай Дарожкі ў ВУПКУ “Юбілейны”, на пагорку за возерам Заазерцы гаспадары якраз прадавалі хату. З яе пакупкі ўсё і пачалося. Вячаслаў Часлававіч пашырыў памеры і дабудаваў другі паверх для адпачынку ўласнай сям’і, потым вырашыў паклапаціцца пра іншых. Так з’явілася ўдалечыні ад шумных дарог сядзіба для аматараў ціхага баўлення часу. Гасцей чакае новы сучасны і камфортны драўляны катэдж на двух узроўнях у стылі “хата паляўнічага”. Унізе лазні з купеллю, абсталяваны пакой для адпачынку, камінная зала з більярдам і дамашнім кінатэатрам. Тут жа кухня з посудам і бытавой тэхнікай.


 На другім паверсе тры прасторныя спальныя пакоі, па тры ложкі ў кожным. На сядзібе можна адначасова размясціць да пятнаццаці чалавек.
Тэрыторыя добраўпарадкавана, будынкі злучаюць дарожкі з цвёрдым пакрыццём, дарэчы, мясцовага саматужнага вырабу. Адна з іх вядзе да возера, дзе ля пірса прытуліліся лодкі. Ля сядзібнага дома — экспазіцыя прадметаў сялянскага побыту.


Рэкламны праспект запрашае сюды на адпачынак тых, хто любіць паваляцца летам на сонейку і пакупацца ў чыстым вадаёме. Яшчэ рыбаловаў і паляўнічых, аматараў фотапалявання, бо паблізу лес, можна сустрэць бабра, казулю ці дзіка.


Сядзібу гасцінна дэманструе памочніца па гаспадарцы Марына Галубцова, жыхарка недалёкіх Дарожак. Яна апавядае, што на выхадныя ці на некалькі дзён сюды прыязджалі госці з Латвіі, Германіі, Кітая, не кажучы пра Маскву, Смаленск і Разань. Наведваюцца мінчане. Калі жыхары іншых гарадоў шукаюць паратунку ад мітусні, то міярчане едуць святкаваць урачыстасці. Для такой катэгорыі наведвальнікаў спецыяльна ўзведзены летні павільён, цяпер заканчваецца яго абсталяванне.


Для Вячаслава Часлававіча аказалася недастатковым займацца толькі арганізацыяй аграэкатурызму. Зарэгістраваўся ў якасці прадпрымальніка па вырошчванні ягадных культур. Першы ўраджай ужо даюць пасаджаныя раней яблынькі, ігруша, слівы, дзясятак-другі ягадных кустоў. Гэта для сваёй сям’і і наведвальнікаў. Як і памідоры, перцы і агуркі з парнікоў. А вясной на гектарнай плошчы з’явіліся насаджэнні буякоў чатырох гатункаў. Восенню саджанцы занялі яшчэ гектар. Такая ж плошча рыхтуецца да далейшых пасадак.


 Буякі ці п’яніцы, так іх завуць мясцовыя жыхары, апошнім часам набываюць папулярнасць у гараджан як смачныя і карысныя ягады. Іх вырошчваць выгадна прадпрымальнікам з-за высокай цаны на рынку. Хаця кусцікі даволі капрызныя, любяць кіслыя і ўвільготненыя глебы, спецыяльныя падкормкі. І тут на першай плантацыі ўжо зроблены кропельны паліў азёрнай вадой.


 Для адпачывальнікаў ягаднікі на такой плошчы яўна вялікія. Як будзе выкарыстоўвацца ўраджай, наш экскурсавод не патлумачыла. Час вырашыць гэтае пытанне яшчэ ёсць, пладаносіць буякі пачнуць гады праз два. А пакуль упрыгожваюць аграсядзібу і абяцаюць ёй пэўныя перспектывы. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта