На каардынацыйным савеце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама М. М. Баніфатавай заслухана інфармацыя начальніка аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму А. І. Жука аб пашырэнні турыстычных паслуг за мінулы перыяд. Адзначана, што многае зроблена па развіццю аграэкатурызму, прыдарожнага сервісу, добраўпарадкаванню месц адпачынку. У Міёрах узведзены фізкультурна-аздараўленчы комплекс, з’явілася новая заправачная, рамантуецца будынак фізкультурна-спартыўнага клуба “Атлант” і інш.
Значныя аб’ёмы рамонтных работ ажыццёўлены ў санаторыі “Расінка”. Гэтую лячэбна-аздараўленчую ўстанову за год наведвае да 7000 чалавек. На савеце разгледжана праграма развіцця турызму на 2011-2015 гады. Гэты дакумент будзе прыняты на бліжэйшым пасяджэнні райвыканкама, а потым зацверджаны на сесіі раённага Савета. Накірунак на далейшае развіццё турызму на Міёршчыне, стварэнне прыцягальнасці краю, добраўпарадкаванне дарог, паляўнічых угоддзяў, вадаёмаў.