Гостей больше — ответственность выше

У мінулую пятніцу на пасяджэнні Міжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях развіцця турызму на Міёршчыне былі падведзены вынікі работы за мінулы год і сфармуляваны задачы на бягучы. 

 

Як адзначыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Іванавіч Жук, летась наш край наведала каля 4,2 тысячы турыстаў, з іх 560 — іншаземных. Гэта амаль у два разы больш, чым у 2013 годзе. Цікавасць да раёна ў першую чаргу звязана са святкаваннем 500-гадовага юбілею з дня першага ўпамінання Міёр у пісьмовых крыніцах. Вялікі інтарэс у патэнцыяльных турыстаў выклікала рэспубліканскае свята "Журавы і журавіны Міёрскага краю". Па-ранейшаму папулярны фестываль "Перабродская зорка". Нямала гасцей сабраў пяты летнік рамёстваў па валянні з авечай воўны "Жывое цяпло", адрас якому "Мацейкава сядзіба" ў Пераброддзі. Абудзіла жаданне прыгледзецца да Міёршчыны і ўдалая прэзентацыя вартасцей раёна на міжнародных турыстычных выставах "Белтур 2014" у Рызе і "Адпачынак- 2014" у Мінску.


Стварыць спрыяльныя ўмовы для задавальнення патрэб падарожнікаў, значна палепшыць турыстычную інфраструктуру, якасць паслуг дапамагае работа па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму і падпраграмы "Пяцьсот" на 2011-2015 гады. У адпаведнасці з заданнямі і планамі за мінулую пяцігодку пабудаваны экскурсійна-экалагічны цэнтр ДПУ "Ельня", гандлёва-гасцінічны комплекс "Ніка", адрамантаваны гасцініцы ў Міёрах і Дзісне, рэканструяваны домікі на базе адпачынку "Актам", там жа з'явіўся лодачны прычал.

 

У дзіцячым санаторыі "Расінка" ўмацаваны бераг, узведзена дзіцячае кафэ-магазін і добраўпарадкавана пляжная зона. Уведзены ў эксплуатацыю пункт прыдарожнага сэрвісу "Эдэм".
Летась праведзены рамонт кінатэатра "Колас" у райцэнтры, Дома рамёстваў у Дзісне. Для развіцця экалагічнага турызму на балоце Ельня пабудавана экалагічная сцежка "Азяраўкі-Ельня" працягласцю ў 1530 метраў.


Для актывізацыі транзітнага і ўязнога турызму праводзіцца пэўная работа па развіцці аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу. Абсталявана аўтастаянка ля кафэ "Прыазёрнае", рэканструяваны зоны адпачынку "Дубы", "Гаёўка". Працягваецца будаўніцтва аб'екта прыдарожнага сэрвісу, размешчанага на шляху Полацк-Міёры-Браслаў. Работы вядуцца выключна за сродкі інвестара, якім выступае ААТ "Міёры-Ветразь". На 1 студзеня сёлета выдаткі склалі 1,5 млрд. рублёў.
У раёне імкліва развіваецца аграэкатурызм. Зарэгістравана і дзейнічае 34 аграэкасядзібы, з якіх 6 з'явіліся летась. Іх гаспадары прынялі 1135 турыстаў, у тым ліку 178 грамадзян з Расіі, Латвіі, Германіі…


Аднак нягледзячы на дасягнутае, яшчэ належыць нямала зрабіць для развіцця гасціннасці і турызму ў раёне. Перш за ўсе трэба стварыць ся-дзібы на базе сялянска-фермерскіх гаспадарак і сельскагаспадарчых арганізацый, увесці яшчэ два дамы для паляўнічых—пакуль што іх толькі тры. Працягваць работу па стварэнні і ўпарадкаванні зон адпачынку.


Летась дзіцячаму санаторыю "Расінка", паляўнічым арганізацыям, УП ЖКГ, ААТ "Актам", ДПУ "Ельня", ПТУП "Нікафуд", якія займаюцца экспартам турыстычных паслуг, не ўдалося выканаць планавыя заданні. На тое быў шэраг аб'ектыўных прычын. Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, і ў гэтым накірунку трэба імкнуцца да лепшых вынікаў.
Ужо зусім хутка наш раён зноў пачнуць наведваць госці, каб глытнуць чыстага паветра. Прастойваць і зацягваць з навядзеннем парадку, губляючы час, значыць, губляць рэальныя грошы ў будучым. Над гэтым трэба думаць і працаваць, адзначыў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, падводзячы вынікі пасяджэння.  


Наталія СТАНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.