Авторизация
 

Раённы сход па вылучэнні кандыдатаў і дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход

+
На пятым Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня, Віцебшчыну прадставяць 350 дэлегатаў. У гэтым ліку і шэсць прадстаўнікоў з Міёрскага раёна. Яны выбраны раённым сходам упаўнаважаных у мінулую пятніцу, 13 мая. На знакавым форуме будуць ацэньвацца дзеянні ўлады за апошнія пяць гадоў і вызначацца асноўныя накірункі руху дзяржавы наперад. Дэлегатам пятага Усебеларускага сходу прадставяць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гг. 
 
 
Раённы сход упаўнаважаных па вылучэнні кандыдатаў і выбранні дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход распачала старшыня райсавета дэпутатаў, намеснік старшыні раённага аргкамітэта Марыя Баніфатава. Першым пытаннем разгледзелі вынікі выканання рашэнняў, прынятых на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе. Пра накірункі і тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны ў мінулай пяцігодцы праінфармаваў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. 

Адзначана, што ў 2011-2015 гг. выконваліся асноўныя задачы па павышэнні ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, тэхнічным пераўзбраенні вытворчасці, укараненні новых тэхналогій, асваенні выпуску канкурэнтназдольнай прадукцыі, стварэнні спрыяльнага асяродку для жыццядзейнасці з развіццём інфраструктуры райцэнтра, Дзісны і сельскіх населеных пунктаў. 
 
Районное собрание по выдвижению кандидатов и  делегатов на пятый Всебелорусское народное собраниеНа пяць гадоў арганізацыямі раёна далучана ў асноўны капітал больш за трыльён рублёў інвестыцый, звыш 7 млн. долараў прамых замежных інвестыцый. Атрымана станоўчае сальда гандлю таварамі і паслугамі. Забяспечаны тэмп росту намінальнага заробку 451,1% пры заданні 395%. Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у рамках заключаных дагавораў дазволіла інвесціраваць у эканоміку раёна 122 млрд. рублёў, што складае дзясятую частку ад агульных інвестыцый за пяцігодку. Створаны 663 новыя рабочыя месцы. 

Больш за 6 млн. еўра прамых замежных інвестыцый і звыш мільярда беларускіх рублёў прыцягнута для рэалізацыі аднаго са значных праектаў "Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Міёрах". Развіваецца рыбаводчая фермерская гаспадарка "АКТАМ-ФІШ", якая ўжо рэалізавала  першую партыю падрошчаных малявак вугра. Для развядзення гэтай далікатэснай рыбіны і яе круглагадовага ўтрымання працягваюць уладковаўцца сажалкі. Развіццю эканомікі  спрыяюць рэканструяваны камбікормавы цэх Міёрскага камбікормавага завода і новы халадзільнік для замарозкі і захоўвання мясапрадукцыі мясакамбіната.   
Штогод у раёне ўводзіцца ў эксплуатацыю больш за 5 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў. Дастойным упрыгожаннем Міёр стала вуліца Ягора Томкі, дзе ў кватэрах са зручнасцямі цяпер жывуць 244 сям'і. У Дзісне з'явіўся дзевяцікватэрны дом, на сяле—38 новых жытлаў сядзібнага тыпу. Цешаць вока сучасны будынак прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне, які заняў пачэснае месца ў цэнтры горада. Пасля рэканструкцыі і частковай мадэрнізацыі змяніў аблічча чыгуначны вакзал. Акрамя гэтага, штогод адчыняліся новыя гандлёвыя аб'екты і аб’екты грамадскага харчавання. 

Районное собрание по выдвижению кандидатов и  делегатов на пятый Всебелорусское народное собраниеХарчовую бяспеку і сацыяльную стабільнасць у грамадстве, экспартны патэнцыял краіны, вызначае сельская гаспадарка. Для павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу штогод папаўняецца энерганасычанай тэхнікай і абсталяваннем машыннатрактарны парк сельгаспрадпрыемстваў. Рэканструяваны 15 малочнатаварных ферм, дзе з'явіліся даільныя блокі, капітальна адрамантаваны і мадэрнізаваны тры МТФ, устаноўлены 4 новыя даільныя залы. У ААТ "Пад'ельцы" пабудавана сучасная малочнатаварная ферма "Карпачова". Уведзены ў эксплуатацыю 11 зернесушыльных комплексаў. Усё гэта дазволіла ў 2015 годзе ў параўнанні з 2010-м павялічыць рэалізацыю малака практычна на паўтара тысячы тоны, таварнасць малака больш чым на 10%, забяспечыць кормавытворчасць якасным зернем. 
Районное собрание по выдвижению кандидатов и  делегатов на пятый Всебелорусское народное собраниеДзякуючы зладжанай рабоце працаўнікоў летась у раёне атрымалі рэкордны за апошнія 25 гадоў ураджай зерня—74 тыс. тон. Праводзіцца пэўная работа па падтрымцы і развіцці асабістых пасобных гаспадарак, роля якіх важная для бяспекі дзяржавы, у павышэнні рэальных даходаў і дабрабыту вяскоўцаў. 

Шмат робіцца для паляпшэння эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў і канкурэнтаздольнасці рабочай сілы на рынку працы. На працягу пяці гадоў служба занятасці дапамагла ў працаўладкаванні амаль што двум тысячам чалавек. Да другаснай занятасці далучана 494 вучні школ раёна. Патрэбу ў кадрах задавальняюць навучэнцы вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, прафтэхвучылішч. За апошнюю пяцігодку ў раён прыбылі 660 выпускнікоў, з якіх каля 80%--ураджэнцы Міёрскага раёна. 
Сацыяльна арыентаваная палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне, дае магчымасць кожнаму ўласнай працай ствараць свой дабрабыт. У той жа час непрацаздольныя і маючыя патрэбу забяспечаны надзейнай сацыяльнай абаронай. Тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадстаўляюцца разнастайныя віды матэрыяльнай падтрымкі. Толькі летась дзяржаўную дапамогу атрымалі больш за тысячу жыхароў раёна на агульную суму каля 2 млрд. рублёў. З 2012 года ў Дзісне ў новым будынку адкрылася аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў, дзе цяпер 35 чалавек. З лістапада летась для людзей паважанага ўзросту функцыянуе аддзяленне дзённага знаходжання. 

Районное собрание по выдвижению кандидатов и  делегатов на пятый Всебелорусское народное собраниеДапамогу пенсіянерам і інвалідам у аддаленых вёсках аказваюць гаспадарчая брыгада і брыгада сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове. Надомнае абслугоўванне ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі атрымлівае 501 пажылы. Падтрымліваюцца сем'і, якія выхоўваюць дзяцей. У раёне 229 шматдзетных, 35-ці з іх прызначаны сямейны капітал. 

Паспяховаму развіццю дзяржавы спрыяе здароўе яе насельнікаў. Для аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі і паляпшэння ўмоў лячэння адрамантаваны педыятрычнае аддзяленне ЦРБ, Дзісенская бальніца сястрынскага догляду, зроблены бягучы рамонт райпаліклінікі, Забалоццеўскага ФАПа і Язненскай УБ. Працягваецца будаўніцтва цэнтральнай райбальніцы. 

Для падтрымкі здаровага цела і духу з 2010 года ў райцэнтры дзейнічае  фізкультурна-аздараўленчы комплекс, пазней абсталявана поле са штучным пакрыццём для міні-футбола, мадэрнізаваны гарадскі стадыён. Дзякуючы сацыяльнаму праекту "Родная сторона—детям" радуе аматараў спорту новае міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём і комплексная спартыўна-гульнёвая пляцоўка. 
Прыярытэтным з'яўлялася развіццё дашкольнай і павышэнне ўзроўню сярэдняй адукацыі. У садках практычна 100% забяспечанасць месцамі пры рэспубліканскім нарматыве 85%. Значныя сродкі ўкладзены ў рамонты ўстаноў, рэканструкцыю харчаблокаў, набыццё цеплавога, халадзільнага і тэхналагічнага абсталяванняў. 

Районное собрание по выдвижению кандидатов и  делегатов на пятый Всебелорусское народное собраниеМіёрскі раён славуты не толькі маляўнічасцю. Гістарычнае мінулае, выдатныя людзі, усталяваныя культурныя традыцыі складаюць аснову развіцця культуры і турызму ў сучасных умовах. Візітнай карткай раёна стаў экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", які дапамагае захоўваць унікальнасць міёрскай зямлі, памнажаць лепшыя мясцовыя традыцыі, прыцягваць увагу гасцей. Згуртоўвае людзей розных нацыянальнасцей свята "Нас з'яднала зямля Беларусі", якое атрымала пастаянную прапіску на Міёршчыне. Сёлета дзясятую гадавіну адзначыць фестываль "Перабродская зорка", куды наведваюцца творцы з Латвіі і Расіі.
 
Якаснае правядзенне мерапрыемстваў немагчыма без паляпшэння матэрыяльна-тэхнічная базы ўстаноў культуры. На рамонт РДК, цэнтральнай бібліятэкі, даху Дзісенскага Дома рамёстваў патрачана больш за 4 млрд. рублёў. На набыццё абсталявання, сцэнічнага афармлення, касцюмаў, музычных інструментаў—каля 1 млрд.

Старшыня райвыканкама падзякаваў працаўнікам раёна за адданасць роднаму краю і намаганні на ўсеагульны дабрабыт. Зроблена шмат, але вялікая работа яшчэ наперадзе. Трэба працягваць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па ўзвядзенні завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі, належыць завяршыць будаўніцтва цэнтральнай  раённай бальніцы, адрамантаваць інфекцыйны корпус, Новапагосцкую ДС-СШ, увасобіць у жыццё інвестыцыйны праект па будаўніцтве свінагадоўчага комплексу. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 38 аграсядзіб, якія за пяць гадоў прынялі каля 4 тысяч гасцей, у тым ліку замежных. Міёршчына павінна стаць яшчэ больш прывабнай і пазнавальнай, таму пэўная ўвага будзе надавацца развіццю аздараўленчага і аграэкатурызму. 

Нарэшце, надышоў хвалюючы момант мерапрыемства—выбранне дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход. Прапанаваныя старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандрам Барэйкам кандыдатуры добра вядомыя ў раёне, карыстаюцца аўтарытэтам і павагай у працоўных калектывах. Адпаведна квоце, Міёршчыну на форуме высокага ўзроўню прадставіць дэлегацыя з 6 чалавек. У яе склад адзінагалосным рашэннем сходу ўпаўнаважаных выбраны старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, старшыня райсавета Марыя Баніфатава, дырэктары ААТ "Мікалаёўскі" Аляксей Лаўрыновіч,  КУП "Міёрская ПМС", дэпутат раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Нікалаёнак, галоўны ўрач УАЗ "Міёрская ЦРБ" Алена Сівая, аператар машыннага даення УП "Цітова" Кацярына Маслоўская. 

Пасля завяршэння сходу адбыўся цудоўны канцэрт, прасякнуты любоўю і патрыятызмам да роднай Міёршчыны, Беларусі. Лірычныя і бадзёры песні і танцы падрыхтавалі творчыя калектывы і салісты раённага Дома культуры, дзіцячай школы мастацтваў, Дзісенскага ГЦК, народны калектыў "Азярніца". Хол РДК упрыгожвалі выставы вырабаў майстроў і народных умельцаў раёна. Хлебазавод і мясакамбінат прадставілі сваю апетытную прадукцыю. Бачна, што працоўны і творчы патэнцыял раёна невычэрпны, а, значыць, вызначаныя задачы на будучыню нам па сіле.
 
Наталія СТАНКЕВІЧ. 
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта