Расширять и развивать

Расширять и развивать У аўторак, 18 верасня, у нашым раёне праходзіла выязное пасяджэнне калегіі ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама. Яго ўдзельнікаў на чале з начальнікам упраўлення Міхаілам Пятровічам Партным сустрэлі хлебам-соллю на мяжы з Полацкім раёнам. Тут жа пазнаёміліся з новым турыстычным аб'ектам прыдарожнага сервісу "Пункт харчавання і пастою", які адчыніць дзверы ў маі наступнага года. Каменная пабудова ўжо ўзвышаецца над наваколлем, але патрабуе ўнутраных і аддзелачных работ. Затым накіраваліся на "Мазурны бераг". Гаспадар сядзібы Э. К. Цярэшка правёў экскурсію, расказаў пра планы, гасцінна пачаставаў гарбатай.

 

У Дзісне прыпыніліся спачатку ва Уваскрасенскай царкве, дзе захоўваюцца тры святыні — Смаленская Адзігітрыеўская ікона 14 стагоддзя (на жаль, знаходзілася на рэстаўрацыі), Грамата патрыярха Ціхана ад 15 сакавіка 1918 года і мошчы мучаніка К. Жданава. 

На невялікай плошчы гульнёва-песенную праграму падрыхтаваў фальклоры калектыў "Язынка", а мясцовыя майстрыцы і ўмельцы Дома рамёстваў прапанавалі выставы-продажы сваіх вырабаў. 

 

Дэлегацыя наведала Чапукоўскую СШ-сад і ўрок фізкультуры, які праводзіў В. У. Маскалёў.

Па дарозе экскурсавод А. А. Лагунёнак  знаёміла гасцей з гісторыяй тутэйшых мясцін, а калі рушылі ў накірунку райцэнтра — то з даўнімі старонкамі Міёраў, іх гістарычнымі помнікамі, выдатнымі людзьмі.

 

Расширять и развивать Наведалі ўдзельнікі калегіі ФСК "Атлант" і фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзе ва ўсю ўжо трэніруюцца дзеці і дарослыя. У санаторыі "Расінка" экскурсію правялі намеснік дырэктара па медыцынскай частцы і харчаванні Н. М. Федарышка і загадчыца па вучэбна-выхаваўчай частцы Ж. У. Акачонак.  Асаблівую цікавасць у гасцей выклікалі "солевая пячора" і кабінет ароматэрапіі.

 

Пасяджэнне калегіі праходзіла ў райвыканкаме. З дакладам аб практыцы работы па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму на Міёршчыне выступіў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жук. Заслуханы інфармацыі аб выкананні асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны ў першым паўгоддзі і справаздача па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй па выніках 8 месяцаў гэтага года.  Пры падвядзенні вынікаў работы калегіі выказаны прапановы аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама пашыраць віды спорту ў ДЮСШ, бо працуе яна пакуль па трох накірунках — футбол, валейбол і лёгкая атлетыка. Што да іншых раёнаў, то больш трэба развіваць экспарт турыстычных паслуг, тым больш, што магчымасці для гэтага ёсць. Закранулі пытанне развіцця аграэкатурызму на базе сельгасарганізацый. Пакуль гэта тэма новая, таму патрабуе некаторага часу.

 

На заканчэнне дзелавой сустрэчы — прыемны момант узнагароджання. Начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама М. П. Партны Ганаровыя граматы і памятныя падарункі ўручыў намесніку старшыні райвыканкама Марыі Мікалаеўне Баніфатавай, інструктару па фізкультурна-аздараўленчай рабоце ААТ "Пад'ельцы" Аляксандру Францавічу Маразу і трэнеру ДЮСШ Уладзіміру Віктаравічу Вішнякову.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.