Авторизация
 

У сядзібах — “Дзень адчыненых дзвярэй”

20 мая ўпершыню ў беларускіх сядзібах рэспублікі плануецца правядзенне “Дня адчыненых дзвярэй”. Ініцыятарамі гэтай акцыі выступілі Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы” і Міністэрства спорту і турызму. Яе мяркуецца праводзіць штогод і зрабіць своеасаблівым адкрыццём сезона.

 

У гэты дзень усе жадаючыя, у тым ліку прадстаўнікі СМІ, мясцовых улад, работнікі турфірм і інш. , а не толькі патэнцыяльныя турысты, змогуць бясплатна наведаць любую аграсядзібу, што ўдзельнічае ў акцыі, пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў беларускай вёсцы. Гэтае мерапрыемства напярэдадні летняга сезона прыцягне вялікую ўвагу да сельскага турызму і павялічыць колькасць турыстаў, якія адпачываюць у вёсцы.

 

У рамках акцыі гаспадары аграсядзіб плануюць правесці экскурсію па сваёй сядзібе, пачаставаць чаем з пірагамі ці нейкай фірменнай стравай, арганізаваць цікавыя мерапрыемствы.

 

У нашым раёне ў акцыі прымуць удзел 14 аграсядзіб. Гаспадары адкрыюць іх дзверы з 10 да 18 гадзін. Турысты могуць патэлефанаваць ім загадзя і папярэдзіць аб сваім прыездзе.

 

Спіс усіх сядзіб раёна, якія прымуць удзел у “Дні адчыненых дзвярэй”, змешчаны на інтэрнэт-сайце райвыканкама (www.miory.vitebsk-region.gov.by) у раздзеле “Турызм”, а таксама на сайце аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму (www.miorysport.vitebsk.by).

Адпачывайце ў беларускай вёсцы.

 

А. ЖУК,

начальнік аддзела фізічнай

культуры, спорту і турызму.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта