27 красавіка ў аблвыканкаме прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу “Лепшая аграсядзіба 2011 Віцебскай вобласці”, арганізаваная сумесна абласным выканаўчым камітэтам і ААТ “Белаграпрамбанк”. Гэта быў першы этап рэспубліканскага конкурсу. У ім прымала ўдзел пяць сядзіб з нашага раёна.
Пераможцам у намінацыі “Стыль і гармонія” прызнаны Эдмунд Казіміравіч Цярэшка з яго райскім куточкам для турыстаў “Мазурны бераг”, што ў в. Мазурына. Гэтая аграсядзіба прыме ўдзел і ў рэспубліканскім конкурсе на лепшую сядзібу мінулага года.
Лаўрэатамі абласнога этапа сталі і наступныя сядзібы з нашага раёна:
- у намінацыі “Захаванне беларускіх традыцый” — “Мацейкава сядзіба” ў Пераброддзі Галіны Уладзіміраўны Паўлоўскай;
- у намінацыі “Здаровы лад жыцця” — “Орцаўская прыстань” у Орцах Іосіфа Мечыслававіча Шабуцкага;
- у намінацыі “Гасціннасць” — “Белыя росы” Наталлі Мікалаеўны Жойдзік у аграгарадку Язна.
Пераможцу і лаўрэатам уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі.