Госконтроль
gazeta 17-08-2012, 09:28 1 838 На Віцебшчыне
Вынікі ўступнай кампаніі
Сёлета ва ўступных выпрабаваннях на бюджэтную форму навучання ў 5-ці дзяржаўных ВНУ вобласці прынялі ўдзел 4503 абітурыенты пры плане набору 2613 чалавек. Сярэдні конкурс склаў 1,7 чалавека на месца (летась — 1,8). Самы вялікі ён быў у ВДУ — 2 чалавекі на месца, самы малы — у ветакадэмію (1,2). У ПДУ конкурс 1,9 чалавека, медуніверсітэт — 1,8, ВДТУ—1,5. Зусім не было конкурсу ў Віцебскі дзяржуніверсітэт на спецыяльнасць “Гісторыя. Англійская мова”, у ВДТУ на спецыяльнасць “Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў”, у ветакадэміі на “Заатэхнію”, у ПДУ на “Нямецкая мова. Англійская мова”, “Тэхналогія. Фізіка”, “Дашкольная адукацыя. Англійская мова”, “Французская мова. Англійская мова”, “Аўтамабільныя дарогі”, “Мадэляванне і камп’ютарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў”, “Менеджмент”, “Прамысловая электроніка”.
Самы вялікі конкурс традыцыйна на спецыяльнасці “Правазнаўства”, “Фінансы і крэдыт”, “Лагістыка”, “Турызм і гасціннасць”, “Стаматалогія”, “Ветэрынарная санітарыя і экспертыза”.
На дзённае аддзяленне (бюджэт) залічана 2596 чалавек, на платную форму — 1780. Сярод іх 113 медалістаў, 30 чалавек з дыпломам з адзнакай. Па-за конкурсам залічана 47 абітурыентаў, без уступных выпрабаванняў — 11.
З 654 вясковых абітурыентаў залічаны 416, з 3658 гарадскіх — 1922. Абласная камісія па кантролі і камісіі навучальных устаноў разгледзелі 9 вусных зваротаў абітурыентаў і іх бацькоў, усе яны мелі кансультацыйны характар.
Уступныя выпрабаванні ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Віцебшчыны праведзены ва ўмовах спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату.
Аб’екты харчавання
Правераны 4 аб’екты грамадскага харчавання Віцебска, ва ўсіх выяўлены парушэнні правіл рознічнага гандлю, патрабаванняў санітарыі. Так, мясныя паўфабрыкаты не мелі звестак аб даце вырабу і тэрмінах годнасці. У складах захоўваліся папсаваныя мясныя вырабы. Асобныя работнікі не прайшлі медыцынскі агляд. Парушаўся тэмпературны рэжым захоўвання прадуктаў. Тэхналагічнае абсталяванне выкарыстоўвалася без санітарнай апрацоўкі, а вагі — без метралагічнай праверкі.
Пяць парушальнікаў аштрафаваны, два работнікі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Жніво
У першыя дні жніва праведзена праверка якасці ўборкі збожжавых у сельгасарганізацыях Гарадоцкага, Лепельскага і Ушацкага раёнаў. Парушэнні выяўлены ў 7 з 11 вывучаных прадпрыемстваў. Так, на некаторых камбайнах не было сцеблападымальнікаў ці дапускаліся звышнарматыўныя страты зерня. Выдзелена недастаткова транспарту для адвозкі намалоту.
Вінаватыя прыцягнуты да адказнасці.
Справы Дэпартамента
Дэпартамент фінансавых расследаванняў па выніках праверак за 6 месяцаў прад’явіў да ўплаты дадатковых плацяжоў 17,4 млрд. рублёў (летась — 5,8 мільярда). Пастаўлена на ўлік аб’ектаў асноўных сродкаў на 53,4 мільярда, папярэджаны матэрыяльныя страты на 9,1 млрд. рублёў. Такім чынам, эканамічны эфект склаў 75,9 млрд. рублёў, што ў чатыры разы перабольшвае леташні паказчык.
Выяўлены 82 злачынствы, у тым ліку 7 карупцыйных, 11 цяжкіх і 1 у адносінах арганізаванай злачыннай групы. Працягвалася работа па прафілактыцы незаконных валютных аперацый і незаконнага абароту тавара-матэрыяльных каштоўнасцей. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы супраць членаў злачыннай групы, якая займалася незаконным абналічваннем грашовых сродкаў.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.