«Остановить беду»

«Спыніць бяду»

 

Па віне п’яных вадзіцеляў сёлета ў вобласці адбыліся 82 дарожна-транспартныя здарэнні, якія сталі прычынай смерці 17 і ранення 100 чалавек. За 11 месяцаў выяўлены 6141 вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення.

Нягледзячы на сур’ёзныя штрафы, пазбаўленне вадзіцельскіх дакументаў, 517 чалавек дапусцілі паўторнае парушэнне заканадаўства, хаця за гэта прадугледжана крымінальная адказнасць, нават арышт да 6 месяцаў.

 

Напэўна, заканадаўцы прымуць рашэнне аб неабходнасці канфіскацыі ў такіх асоб транспартных сродкаў. І мы ў гэтым накірунку не будзем першаадкрывальнікамі. У многіх краінах устаноўлены вялікія штрафы, вадзіцеляў пазбаўляюць назаўсёды права кіраваць транспартам, садзяць у турму, як у Японіі, хаця там самы нізкі ўзровень ДТЗ з удзелам п’яных вадзіцеляў.

 

Нашы традыцыі не вызначаюцца “цвярозасцю”. Перш чым сесці за стол са спіртнымі напоямі, падумайце, ці не прадбачыцца ў вас паездка.

Кожны законапаслухмяны грамадзянін не сядзе за руль пасля спажывання спіртнога, папярэдзіць іншага, хто на падпітку. Не палянуецца паведаміць па тэлефоне 102, калі сітуацыя выйшла з-пад кантролю. І не будзе маралізатарства аб этычнасці ўчынку. Інфармацыя аб правапарушэнні мае пад сабой законную базу, адпавядае нормам маралі. Адназначна трэба ўспрымаць, што нецвярозы вадзіцель —  патэнцыяльны злачынец. Пад “п’янымі коламі” можа апынуцца хто заўгодна, у тым ліку “мараліст” і яго блізкія.

Дык спынім бяду, зберажом здароўе і жыцці людзей.

 

Аддзяленне агітацыі і прапаганды

ДАІ УУС аблвыканкама.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.