Калегія міністэрства
gazeta 3-09-2011, 15:26 1 638 Навіны
30 жніўня Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь праводзіла ў Віцебскай вобласці выязную калегію. Рэспубліканскія кіраўнікі гэтай сферы на чале з міністрам Алегам Леанідавічам Качаном, іх калегі з Віцебска і вобласці пачалі знаёмства з развіццём фізкультуры, спорту і турызму на Міёршчыне з наведвання фізкультурна-аздараўленчага комплексу, дзе іх віталі юныя спартсменкі і старшыня райвыканакама Ігар Валер’евіч Кузняцоў.
Найбольшую цікавасць гасцей выклікаў турыстычна-інфармацыйны цэнтр, створаны пры падтрымцы Еўрасаюза. Праінфармавалі аб яго дзейнасці начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жук, кіраўнік цэнтра Л. А. Вішнеўская і яе падначаленыя.
Міністр А. Л. Качан звярнуў увагу на неабходнасць выкарыстання інтэрнэта для прапаганды турыстычных магчымасцяў Міёршчыны, абавязковага стварэння адпаведнага сайта. Вітаецца арганізацыя турыстычных аграсядзіб на базе сельгаспрадпрыемстваў, заснаванне фондаў на развіццё турыстычнай інфраструктуры.
Удзельнікі калегіі наведалі гандлёвы комплекс з кафэ і гасцініцай “Ніка”, дзіцячы санаторый “Расінка”.
Грамату Міністэрства спорту і турызму міністр А. Л. Качан уручыў настаўніку гісторыі СШ №3 Вітольду Антонавічу Ермалёнку за высокі прафесіяналізм, праяўленую творчую ініцыятыву па арганізацыі краязнаўчай работы, садзеянне стварэнню рэгіянальнага турыстычнага прадукта.
На здымках: у час правядзення калегіі на Міёршчыне; В. А. Ермалёнак.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.