Какие нормы нормы домовладельцы должны соблюдать в благоустройстве рассказала Елена Ракшня

Обновленные правила благоустройства и содержания населенных пунктов, утвержденные постановлением Совета Министров 28.11.2012 № 1087, вступили в силу с мая. Согласно им, домовладельцы, включая арендаторов, должны соблюдать определенные нормы. Какие именно, рассказала специалист УП ЖКХ Елена Ракшня.

 Абноўленыя Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў 28.11.2012 № 1087, набылі моц з мая. Згодна з імі, домаўладальнікі, у тым ліку арандатары, павінны выконваць пэўныя нормы. Якія менавіта, расказала спецыяліст УП ЖКГ Алена Ракшня.

– Каб зрабіць чыстым, утульным і бяспечным сваё домаўладанне, кожны гаспадар павінен утрымліваць у парадку і ўбіраць тэрыторыю свайго ўчастка, падтрымліваць у тэхнічна спраўным стане не толькі дом, але і гаспадарчыя пабудовы, агароджы і іншыя элементы, а таксама кантраляваць санітарны стан прылеглай тэрыторыі, – расказвае Алена Юр’еўна.

Новыя правілы выклікалі абурэнне ў насельніцтва, асабліва абавязак касіць траву, калі яна толькі дасягнула 20 сантыметраў.

– Тут у першую чаргу маецца на ўвазе бяспека, бо ўборка сухастою і пакос травы зніжаюць пагрозу ўзнікнення і распаўсюджвання пажару, папярэджваюць распаўсюджванне кляшчоў і пустазелля.

Так, касіць траву на ўчастку давядзецца, як толькі яна перасягне вышыню ў 20 сантыметраў. Гэты нарматыў распаўсюджваецца не толькі на ўчастак, але і на прылеглую тэрыторыю – да тратуара ці дарогі, а таксама ў радыўсе 10 метраў па іншых баках. Да таго ж, скошаную траву, апалую лістоту неабходна будзе прыбраць. Своечасова, але не радзей за два разы ў год, трэба выдаляць сухую расліннасць. Таксама ў абавязках землеўладальніка барацьба з інвазіўнымі відамі раслін, у ліку якіх баршчэўнік і залатарнік.

А што наконт удакладненых патрабаванняў да пасадкі дрэў і хмызняку.

– Высакарослыя дрэвы, якія ў наступным перасягаюць вышыню трох метраў, можна садзіць не бліжэй за тры метры ад граніцы з суседзямі. Сярэдне- і нізкарослыя (да трох і двух метраў адпаведна) – у межах аднаго – двух метраў у залежнасці ад вышыні. За метр ад граніцы дазволена размяшчаць толькі газоны і нізкарослыя расліны. Дарэчы, землекарыстальнік абавязаны выдаляць сухія, хворыя і аварыйныя дрэвы і хмызнякі.

Якія ўмовы неабходна выконваць у адносінах да гаспадарчых пабудоў.

– Усе яны, у тым ліку агароджы, хлявы, прыбіральні павінны знахо-

дзіцца ў спраўным стане. Калі агароджа нахілілася больш чым на 10 градусаў, уладальнік павінен вярнуць яе ва ўстойлівае палажэнне. Дарэчы, калі выгульваеце хатнюю жывёлу ў двары, вышыня агароджы павінна быць не менш за 1,7 метра. Усе элементы домаўладання варта рэгулярна мыць, фарбаваць, рамантаваць і не дапускаць іх разбурэння.

Але ідэальны парадак амаль немагчымы на стадыі будаўніцтва або рамонту, падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона.

– І тут ёсць свае нюансы. Дровы, вугаль, торф і пясок на ўчастку трэба складаваць акуратна, захоўваць у складзеным стане. Размяшчаць будаўнічыя матэрыялы за межамі надзела нельга.

Падчас нядаўніх дажджоў жыхары райцэнтра звярталіся да камунальнікаў па дапамогу, бо затаплівала двары.

– Так, але чысціць дрэнажныя канавы, латкі і кюветы ад смецця і засору – абавязак домаўладальніка, таксама, як і своечасова збіраць і вывозіць бытавыя адходы, прыбі- раць смецце з участка.

Пэўныя праблемы для работнікаў камунальных служб нярэдка ствараюць аўтаўладальнікі.

– Для іх таксама новаўвядзенне: калі пакідаюць свой транспартны сродак на прыдамавой тэрыторыі, то зімой ім давядзецца расчышчаць ад снегу адлегласць не менш за метр ад яго ва ўсе бакі.

Захаванне вышэйпералічаных правіл добраўпарадкавання – агульны ўнёсак у бяспеку, чысціню і прыгажосць нашага агульнага дома. Якія меры будуць прымяняць да тых, хто ігнаруе іх.

– Прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з артыкулам 22.10 КаАП: у выпадку загрувашчвання будаўнічымі матэрыяламі і іншымі прадметамі як самога ўчастка, так і тэрыторыі за яго межамі – штраф да 5 базавых велічынь, за парушэнне іншых правіл добраўпарадкавання – да 25 базавых.

Гутарыла Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий