О нюансах обращения с твердыми коммунальными отходами рассказала специалист первой категории ЖКХ Елена Ракшня

Образование мусора является серьезной проблемой человечества, а его сбор и вывоз – важным шагом в формировании культуры обращения с твердыми коммунальными отходами. О нюансах в этой сфере рассказала специалист первой категории жилищно-коммунального хозяйства Елена Ракшня.

 Утварэнне смецця з’яўляецца сур’ёзнай праблемай чалавецтва, а яго збор і вываз – важным крокам у фарміраванні культуры абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Пра нюансы ў гэтай сферы расказала спецыяліст першай катэгорыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Ракшня.

– Часта да нас звяртаюцца ўласнікі прыватных дамоў, каб скасаваць дагавор на абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, іншыя ўвогуле не жадаюць яго заключаць. Аргументуюць гэта тым, што атрымалі жыллё ў спадчыну, і там ніхто не жыве, або дом выкарыстоўваецца як дача ў вясенне-летні перыяд. Як вынік – лічаць, што смецця там няма, – расказвае Алена Юр’еўна. – Аднак нават калі дом і ўчастак выкарыстоўваюць для часовага пражывання, адпачынку, агародніцтва ці развядзення кветак, у выніку жыццядзейнасці ўтвараюцца адходы, якія неабходна вывезці, абясшкодзіць і перапрацаваць. Напрыклад, пластык, шкло, поліэтылен не належаць утылізацыі шляхам спальвання, іх неабходна транспартаваць у санкцыянаваныя месцы захоўвання.

Па-ранейшаму многія лічаць, што калі самастойна вывезці адходы на палігон, то і дагавор на вываз смецця не патрэбны.

– Жыллёва-камунальная гаспадарка расходуе на ўтрыманне палігона, яго планіроўку, уборку смецця значныя сродкі, якія выдзяляюцца на работу з цвёрдымі бытавымі адходамі. Таму за вываз давядзецца заплаціць.

Значыць, заключэнне дагавора на вываз смецця – усё ж абавязак насельніцтва.

– Згодна з Жыллёвым кодэксам, Законам ад 16.07.2008 г. № 405-З «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», уласнік жылых памяшканняў павінен уносіць плату за асноўныя паслугі, у тым ліку па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі паслугамі. Гэты абавязак узнікае з дня атрымання права ўласнасці на іх. Пры прыняцці ў спадчыну жылля, дзе няма зарэгістраваных па месцы жыхарства, яна не налічваецца, але не больш за сем месяцаў з дня адкрыцця спадчыны. Калі ў аднакватэрным блакіраваным жылым доме ніхто не зарэгістраваны, то плата ўносіцца згодна з нарматывам утварэння ЦКА на аднаго плацельшчыка жыллёва-камунальных паслуг па субсідаваных тарыфах для насельніцтва. Уласнік у такім выпадку можа пісьмова звярнуцца ў ЖКГ з просьбай спыніць аказанне паслуг на тэрмін да шасці месяцаў у каляндарным годзе.

Адмовіцца ад заключэння дагавору можна ў любы час у аднабаковым парадку, але пры ўмове, што аказанне паслугі канкрэтнаму спажыўцу тэхнічна немагчымае.

На справе такое бывае.

– Жыллёва-камунальная служба на пастаяннай аснове вывозіць смецце згодна з зацверджаным графікам як у горадзе, так і ў населеных пунктах раёна. Атрымліваецца, што не аказваць гэтую паслугу канкрэтнаму спажыўцу ці ў адносінах да пэўнага дома і пры гэтым пазбавіць іх магчымасці карыстацца ёй – нерэальна. Адмова ад заключэння дагавору не вызваляе ўласніка жылога памяшкання ад унясення платы за вываз цвёрдых камунальных адходаў.

Згодна з артыкулам 415 Грамадзянскага кодэкса, калі адзін з бакоў – выканаўца ці спажывец – ухіляецца ад заключэння дагавору, то другі ўправе звярнуцца ў суд з патрабаваннем аб прымушэнні зрабіць гэта і кампенсаваць прычыненую шкоду.

Якая адміністрацыйная адказнасць прадугледжана за парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі.

– Згодна з часткай 3 артыкула 16.44 КаАП, на фізічную асобу можа быць накладзены штраф у памеры да 30 базавых велічынь.

Куды звяртацца, каб не дапусціць гэтага, і якія дакументы неабходны.

– Заключыць дагавор на вываз смецця можна ва УП ЖКГ па адрасе г. Міёры, вул. Вакзальная, д. 5/1, кабінет № 3 з 8.00 да 12.00 і з 13.00 да 17.00 у рабочыя дні.

Пры сабе мець дакумент, які засведчвае асобу – пашпарт, ID-карту, від на жыхарства, а таксама пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі капітальнага будынка. З пытаннямі тэлефануйце на нумар 5 24 36.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий