Акценты Новопогостской школы - историческая память и трудовое воспитание
gazeta 30-03-2025, 09:29 91 Пятилетка качества / Год благоустройства 2025
У 2024-м, які праходзіў пад знакам якасці, прышкольную тэрыторыю Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча ўпрыгожвала зона, аформленая ў выглядзе мурашніка. Яна сімвалізавала працавітасць дружнага калектыву педагогаў і вучняў. Пакуль не вызначыліся з задумкай, якая адлюстроўвала б Год добраўпарадкавання, аднак планаў шмат. Імі падзялілася дырэктар Вольга Усціновіч.
– Па-першае, неабходна асвяжыць знешні выгляд тэрыторыі: абнавіць разметку на пляцоўцы, дзе вывучаем правілы дарожнага руху, падфарбаваць уваходныя брамкі і гульнёвае абсталяванне, адрамантаваць лавачкі. Па-другое, разбіць клумбы і ажывіць іх кветкамі, – расказвае Вольга Вайцехаўна.
Сёлета работы пачалі з падсыпкі друзам стаянкі для школьнага аўтобуса. Добраўпарадкаванне тэрыторыі – задача работнікаў. Разам з тым вялікая ўвага надаецца працоўнаму выхаванню вучняў. Яны садзяць гародніну, даглядаюць яе, убіраюць і адпраўляюць на захоўванне. Добрая падтрымка для патанення школьнага харчавання. Самі вырошчваюць і расаду кветак. Сёлета ў рамках спонсарскай дапамогі атрымалі мотаблок, які дапаможа спраўляцца з гаспадарчымі клопатамі.
Установа адукацыі рэалізуе рэспубліканскі праект «Сад надзеі». Хлопцы і дзяўчаты даглядаюць дрэўцы, паса-
джаныя на тэрыторыі школы ў красавіку 2023 года з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Жука і прадстаўнікоў раённай арганізацыі ГА «БРСМ».
– Школа ў вёсцы – аб’ект парадку і чысціні, а таксама культурны цэнтр, – заўважае дырэктар. – На лета прыязджаюць унукі да бабуль і дзядуль, многія прыходзяць сюды сем’ямі. Прагульваюцца, гуляюць у валейбол і іншыя рухомыя гульні.
Акрамя таго, за ўстановай адукацыі замацаваны аб’екты ў Новым Пагосце. На працягу года піянеры і члены БРСМ на чале з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Таццянай Суботка даглядаюць брацкую магілу і парк «Памятныя пасадкі» ў рамках «Тыдня лесу-2022», прысвечаныя Году гістарычнай памяці ў гонар ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Алена Вароніна.
Фота з адкрытых крыніц.





