Витебская область отмечает 85-летие

 12 студзеня дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.


Пастанова аб стварэнні Віцебскай вобласці была прынята на першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР 15 студзеня 1938-га. Святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць на працягу года. Іх запланавана звыш 50, але будзе куды больш, бо да святкавання падключацца ўсе раёны Віцебшчыны.


У рамках 85-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці пройдзе ўрачысты сход прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці, прысвечаны ўшанаванню лаўрэатаў пачэснага звання «Чалавек года Віцебшчыны - 2022».


У юбілейны для вобласці год адзначым 105-годдзе з дня нараджэння нашага выдатнага земляка Пятра Машэрава. У ліку святочных мерапрыемстваў – урачысты сход у ВДУ імя Пятра Міронавіча, лыжны агітпераход, аўтапрабег па маршруце Віцебск – Машканы – Орша – Мінск, навукова-практычная канферэнцыя.


У лютым па ўсіх раёнах вобласці пройдзе аўтамарафон «85 гадоў пад небам Віцебшчыны», у ходзе якога адбудуцца сустрэчы з насельніцтвам, канцэртныя праграмы, а вынікам стане стварэнне відэадзённіка.


Адчыніцца шэраг сацыяльна-культурных аб’ектаў, а ў хуткім часе – новы корпус дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Жамчужына» ў Лепельскім раёне.


Шэраг культурна-масавых мерапрыемстваў пад эгідай 85-годдзя Віцебскай вобласці плануецца правесці падчас ХХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Дня беларускага пісьменства ў Гарадку.


Акцыю «Нашы» правядуць СМІ, публікуючы замалёўкі пра людзей, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё Віцебшчыны.

Для ўсіх жадаючых распрацаваны туры выхаднога дня па самых цікавых гістарычных месцах Прыдзвіння.


Усе мерапрыемствы яднае святочны лагатып, у распрацоўцы якога ўдзельнічалі многія прадстаўнікі творчай і адукацыйнай супольнасці. У бліжэйшы час будзе зацверджаны канчатковы варыянт. Святкаванне 85-годдзя Віцебскай вобласці арганічна ўпішацца ў кантэкст Года міру і стварэння. 


Па матэрыялах СМІ.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.