О результатах социально-экономического развития Витебщины в 2021-2025 годах и перспективах на следующую пятилетку обсудили на седьмом ВНС в облисполкоме
gazeta 15-04-2025, 14:00 232 Всебелорусское народное собрание / Пятилетка качества / Год благоустройства 2025 / Грамадства
На собрании участников седьмого Всебелорусского народного собрания от Витебской области, которое состоялось в облисполкоме, проанализировали результаты социально-экономического развития Витебщины в 2021-2025 годах и обсудили перспективы на следующую пятилетку.
На сходзе ўдзельнікаў сёмага Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці, які адбыўся ў аблвыканкаме, прааналізавалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебшчыны ў 2021-2025 гадах і абмеркавалі перспектывы на наступную пяцігодку.
– Наш рэгіён дастаткова шырока прадстаўлены ва УНС прадстаўнікамі ўсіх саслоўяў і ўзроставых груп насельніцтва. Слоганам сёмага Усебеларускага народнага сходу стала: «Час выбраў нас». Гістарычнасць моманту вызначылі не толькі новы статус, функцыі, паўнамоцтвы, але і новая мадэль палітычнага развіцця, якая павысіла кампетэнцыі вас як дэпутатаў, як прадстаўнікоў народа на месцах, – звярнуўся да прысутных кіраўнік дэлегацыі ад Віцебскай вобласці, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Ён акцэнтаваў увагу, што на этапе завяршэння пяцігодкі ў перыяд падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу варта разгледзець вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, асноўныя стратэгічныя накірункі на наступны перыяд, вызначыць, над чым варта папрацаваць, каб у канчатковым выніку атрымаць паляпшэнне жыцця жыхароў. Зрабіць гэта неабходна, каб арганічна ўліцца ў абмеркаванне канцэпцыі развіцця краіны. Каб яна атрымалася рэальнай, жывой і эфектыўнай.
З дакладам аб УНС як найвышэйшым прадстаўнічым органе народаўладдзя выступіў член прэзідыума Аляксандр Бранцэвіч. Прааналізавала вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за бягучую пяцігодку і прывяла перспектывы на наступную намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц.
СЛОВА ЎДЗЕЛЬНІКАМ
Марыя Северына, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ЦРБ:
– Ганарова, што мне, прадстаўніку маладога пакалення, аказалі высокі давер нароўні з вопытнымі людзьмі абмяркоўваць найважнейшыя пытанні і стратэгіі развіцця нашай краіны. Гэта стымул і матывацыя працаваць яшчэ больш і лепш.
На сходзе агучана, над чым у бліжэйшую пяцігодку нам належыць шчыраваць, чаго мы ўжо дасягнулі ўсе разам. Я, як работнік аховы здароўя, буду накіроўваць усе намаганні на тое, каб аказваць высокакваліфікаваную і якасную медыцынскую дапамогу жыхарам раёна, працаваць на дабрабыт і развіццё краіны.
Паспяховая рэалізацыя ўсіх задач залежыць ад кожнага з нас: ад нашай ініцыятыўнасці, адказнасці, нацэленасці на вынік.
Яўгеній Баран, старшыня Дзісненскага гарвыканкама:
– Мяне ўразіў фільм, які адлюстроўвае дасягненні Віцебскай вобласці. Рад, што я ў ліку аднадумцаў, якія прымаюць рашэнні ў інтарэсах развіцця нашай незалежнай, суверэннай Беларусі. Мы жывём у цудоўнай, спакойнай і ўтульнай краіне, і для таго, каб гэта захаваць, не трэба нічога вынаходзіць – варта кожнаму на сваім рабочым месцы адказна працаваць на дабрабыт роднай Беларусі.