Авторизация
 

У Віцебску прайшоў абласны сход дэлегатаў шостага Усебеларускага народнага веча

 26 студзеня ў Віцебску прайшоў абласны сход дэлегатаў шостага Усебеларускага народнага веча. З Прыдзвінскага рэгіёна на форум выбраны 310 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, сацыяльнай сферы, праваахоўных органаў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл, моладзі. Гэта іх першая маштабная сустрэча, на якую з’ехалася нямала і сталічных гасцей. Другая пройдзе ўжо ў Мінску, у Палацы Незалежнасці. Вялікай аўдыторыяй у аблвыканкаме абмеркавалі вынікі мінулай пяцігодкі і задачы на наступную, прапановы, якія выказвалі жыхары Віцебшчыны на дыялогавых пляцоўках. Гаварылі, як важна захоўваць народнае адзінства, згоду і мір у грамадстве. 

 

Уражаннямі падзялілася дэлегат шостага Усебеларускага народнага форуму, удзельніца віцебскага сходу старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава:

– Гэта была шчырая размова, ацэнка зробленага і планаў, якія прапануе ўрад, праз прызму інтарэсаў жыхароў вобласці і тых праблем, якія ёсць на месцах. З цікавасцю слухалі грунтоўную справаздачу старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва па выніках пяцігодкі. У Віцебскай вобласці захавана стабільная сацыяльна-палітычная абстаноўка. Значная работа праведзена ў рэальным сектары эканомікі. Павялічылася ўдзельная вага прамысловай прадукцыі. Яе трэць – інавацыйная. Гэты самы высокі паказчык у рэспубліцы. Значны ўнёсак у агульную скарбонку дасягненняў Міёрскага раёна, што прагучала ў дакладзе.

 
Пра асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021 – 2025 гады праінфармаваў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Галоўная мэта на будучыню – забяспечыць сацыяльную стабільнасць у грамадстве і палепшыць дабрабыт людзей за кошт якаснага росту эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі. Ключавымі контурамі гэтай стратэгіі стануць сацыяльная накіраванасць эканамічнай палітыкі дзяржавы, развіццё індустрыяльнага патэнцыялу ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, стварэнне новых высокатэхналагічных прадпрыемстваў.

 
Радуе, што ў прыярытэтах праграмы дэмаграфічны патэнцыял, гэта асабліва важна і для Міёрскага раёна. Грамадства нацэлена падтрымліваць і развіваць інстытут сям’і, каб кожная была сацыяльна абароненай, з матэрыяльным дастаткам, а значыць, шчаслівай.
Наогул, у цэнтры ўвагі – чалавек, узровень і якасць яго жыцця. На гэта звярнула ўвагу міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Вартыя ўмовы працы і заработнай платы, забяспечаная старасць, зыходзячы з гэтага ланцужка вызначаны наступныя накірункі развіцця: садзейнічанне эфектыўнай занятасці, устойлівы рост даходаў, клопат пра старэйшае пакаленне.

 
Супольна, разам рабіць усё неабходнае для росквіту краіны заклікаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка. З яго слоў, у ліку 5,5 тысячы пытанняў грамадскага характару, якія паступілі ў Парламент, былі і такія, што мелі дачыненне да канстытуцыйнай рэформы. Практычна ніхто не сумняваецца ў ключавых каштоўнасцях, як суверэнітэт і незалежнасць краіны, сацыяльная дзяржава, што неабходна развіваць сяброўскія адносіны з Расіяй і іншымі краінамі. Разам з тым многія прапановы накіраваны на паступовую лібералізацыю грамадска-палітычнага жыцця.

 
Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіі па праекце асноўных накірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку з улікам рэгіянальнага кантэксту. Задавалі гасцям са сталіцы пытанні па кампетэнцыі. Больш за ўсё іх паступіла да міністраў эканомікі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Па выніках прынята рэзалюцыя абласнога сходу, у якой адлюстраваны найбольш важныя аспекты.

 

Ініцыятывы па рэформе мясцовага кіравання і самакіравання прапануюць спрашчэнне Саветаў дэпутатаў пярвічнага ўзроўню і стварэнне замест іх мясцовых адміністрацый. Якія разважанні на гэты конт?

 

– Пытанне пакуль абмяркоўваецца. Я лічу, як і многія калегі, што на сяле неабходны органы пярвічнага ўзроўню. Патрабуе гэтага спецыфіка і нашага раёна. На Міёршчыне 260 населеных пунктаў, дзе да 10 жыхароў. Якасць іх жыцця таксама павінна быць не горшай, чым у большых вёсках. Менавіта старшыні сельсаветаў, дэпутаты, старэйшыны – аўтарытэтныя для сяльчан людзі, здольны размаўляць з імі на адной мове, чуць і вырашаць мясцовыя праблемы, падтрымліваць тым самым пазітыўны настрой.

 
Згодна з калегай, старшынёй Лёзненскага райсавета дэпутатаў Тамарай Дрылёнак, якая выступала на сходзе і прапаноўвала ўмацоўваць уладу на пярвічным узроўні. Для гэтага заканадаўча палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу сельвыканкамаў, забяспечыць пераразмеркаванне фінансавых сродкаў на вырашэнне надзённых пытанняў сяльчан. Неабходна павышаць статус інстытута старэйшын, распрацаваць сістэму матэрыяльнага заахвочвання, бо абавязкаў і клопатаў у іх толькі более, нярэдка курыруюць па некалькі вёсак.
Сельскае жыццё не павінна зату- хаць. З улікам дэмаграфічных тэндэнцый і інтарэсаў людзей падтрымліваю і прапанову ўзгадніць аптымальную структуру сельскіх Саветаў дэпутатаў, у тым ліку колькасць акруг, пры неабходнасці ўзбуйніць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі.

 
Кожны сход, а я была і на пятым Усебеларускім народным форуме, мае свае асаблівасці, звязаныя ў тым ліку з пастаноўкай амбіцыйных задач. Калі яны выразна акрэслены, рэалізаваць іх складана, але магчыма. Галоўнае – плённа працаваць і быць настойлівымі.

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў:

– Мінулая пяцігодка для Міёршчыны асаблівая, яе завяршылі з пазітыўным настроем і значнымі дасягненнямі. Удалося ажыццявіць, здавалася, нерэальныя ідэі рэгіянальнага развіцця, шырэй раскрыць патэнцыял краю і закласці задзел на будучыню. Цяжка было паверыць, што на дзясяткі гадоў замарожаны даўгабуд нарэшце стане прыгожым, аздобленым па апошнім слове тэхнікі будынкам цэнтральнай раённай бальніцы. Мара жыхароў раёна і медыкаў збылася ў 2018-м. Важнай датай стала 30 снежня 2020, калі падпісаны ўсе дакументы аб уводзе ў эксплуатацыю завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі. Рэалізацыя гэтага інвестпраекта дасць сур’ёзны імпульс эканоміцы раёна, дадатковыя магчымасці для яго развіцця і вырашэння пытанняў сацыяльнага характару. Радасна назіраць за працэсам, як з аднаго боку вытворчай пляцоўкі прыбываюць вагоны «Паўночнай сталі» з чарнавой бляхай, з другога – выходзяць з гатовай прадукцыяй. Завод ужо адгружае яе больш чым у дзесяць краін свету.

 
У 2020-м вырашылі ўсе арганізацыйныя пытанні па мадэрнізацыі забойнай пляцоўкі на мясакамбінаце. Сур’ёзная рэканструкцыя дазволіць атрымаць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю. Мясакамбінат стане самым сучасным у краіне, а міёрскі мясны брэнд будзе распазнавальны далёка за яе межамі.

 
Усё гатова, каб распачаць будаўніцтва райпаліклінікі. У рабоце праекты па ўзвядзенні дзіцячага садка і міжраённага медыцынскага цэнтра. Аблвыканкам зацвердзіў праграму развіцця Міёрскага раёна да 2030 года, у якой па пунктах раскладзена, як далей будзем павышаць узровень жыцця насельніцтва. У стадыі распрацоўкі праграма развіцця аграпрамысловага комплексу Міёршчыны, якая дазволіць адасобіцца ад арганізацыйных структур, працаваць і зарабляць на сябе.

 
Некалькі гадоў таму Міёрскі раён быў прылічаны да кагорты 18, не маючых, на думку сацыёлагаў, перспектыў. Аднак мы не апускалі рукі, настойліва працавалі, не баяліся памыліцца, не адкладвалі на заўтра. Цяпер сітуацыя кардынальна памянялася, гэта прываблівае новых інвестараў. Рэальны сектар эканомікі будзе развівацца. Галоўнае, усім заставацца здаровымі.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта