Дзяржкантроль: ці патрэбны ліфт пяціпавярхоўцы

 Камітэт дзяржкантролю 3 і 4 мая праводзіць «гарачую лінію» з жыхарамі вобласці па пытанні зніжэння цаны квадратнага метра жылля, у тым ліку таго, што будуецца з дзяржпадтрымкай, за кошт выключэння ліфтаў у жылых дамах ад двух да пяці паверхаў.

У вобласці недаўкамлектавана 212 з 766 кватэр у васьмі дамах, што будуюцца. Пры наяўнасці сродкаў у банкаў не асвойваюцца крэдытныя рэсурсы на будаўніцтва жылля. Асноўная прычына – высокі кошт квадратнага метра (да дзвюх тысяч рублёў) пры значна нізкім льгатуемым – 1,1 тысячы рублёў. З-за адсутнасці ўласных крыніц грамадзяне адмаўляюцца ад будаўніцтва. У выніку ўзнікаюць даўгабуды. У праекты нават пяціпавярховых дамоў уключаецца ліфтавае абслугоўванне, што ўплывае на кошт жылля.

Падчас «гарачай лініі» можна выказаць меркаванні наконт мэтазгоднасці ўстаноўкі ліфта ў жылых дамах ад двух да пяці паверхаў. Звароты прымаюць з 10.00 да 17.00 (перапынак – 13.00 – 14.00) па тэлефонах 8(0212)37 61 64, 37 50 41.

Таксама да 10 мая на электронную пошту kgkvitebsk@mail.belpak.by можна дасылаць паведамленні з паметкай «Будаўніцтва дамоў» аб праблемах узвядзення жылля. Накіраваная інфармацыя не належыць разгляду ў парадку, вызначаным Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.