В дорожной службе миорчанин Иван Лимановский тридцать лет
gazeta 27-10-2024, 15:00 4 033 Вясковае жыццё / Навіны
В дорожной службе Иван Лимановский тридцать лет. Был занятна тракторе, управлял грейдером, сейчас работает на погрузчике. Три года как может отдыхать на пенсии, но спешит на работу, куда в период снегопадов нужно вставать глубокой ночью.
У дарожнай службе Іван Ліманоўскі трыццаць гадоў. Быў заняты на трактары, кіраваў грэйдарам, цяпер працуе на пагрузчыку. Тры гады як можа адпачываць на пенсіі, але спяшаецца на працу, куды ў перыяд снегападаў трэба ўставаць глыбокай ноччу.
Апошнія тры гады рабочыя дні Івана Мікалаевіча праходзяць або ў двары прадпрыемства, або ў кар’еры, або на асфальтавым заводзе. Яго задача – загружаць машыны. Масіўным каўшом змяшчальнасцю ў тры з паловай тоны сыпле ў кузавы шчэбень, пясчана-гравійную сумесь. Вялізная гара апошняй узвышаецца на тэрыторыі ДРБУ № 203.
– Тут каля трох тысяч тон сумесі, зімой будзем дарогі падсыпаць, – заўважае машыніст пагрузчыка. – Для дарожнікаў снежная зіма – самы складаны час. У тры гадзіны ночы трэба ўставаць на працу. Мне таксама. Хто ж машыны загрузіць? Летам прасцей. Толькі звычка рана прачынацца адпускае бліжэй да восені – а тут зноў хутка халады і снег.
Складанасцяў Іван Мікалаевіч, мяркуючы па ўсім, не баіцца. У маладосці давялося па свеце павандраваць. Матросам карабля – тэрміновую вайсковую службу праходзіў на флоце – ішоў па праліве Ла-Манш уздоўж пабярэжжа Францыі. Захаваліся ў памяці двухпавярховыя дамы пясчанага колеру з чарапічнымі дахамі аднаго з французскіх гарадкоў. Пасля службы скіраваўся за Палярны круг.
– Цяпер на фуру ідуць, а раней на Поўнач ехалі, – заўважае суразмоўнік.
Пасля трох гадоў работы ў шахце ўраджэнец вёскі Вугольнікі, што на Язненшчыне, вярнуўся ў родны міёрскі край. Спачатку быў заняты на бульдозеры ў меліярацыйнай службе, затым уладкаваўся слесарам – да арміі атрымаў прафесію ў будаўнічым вучылішчы ў Наваполацку – на хлебазавод. Наступнае месца працы – ДРБУ № 203, дзе затрымаўся на трыццаць гадоў.
– Калі на грэйдары працаваў, ведаў, дзе які камень да дарозе ляжыць, а ў вёсках кожнага жыхара, – гаворыць Іван Мікалаевіч. – На пагрузчыку работа таксама нялёгкая. Цяпер рамантую, трэба да зімы рыхтаваць.
На дачы ў гаражы гаспадара чакае лодка, на якой хораша было б парыбачыць. Тым больш да возера некалькі дзясяткаў метраў. У гаражы ДРБУ № 203 стаіць пагрузчык. Іван Ліманоўскі спяшаецца пераапрануцца і прадоўжыць рамонт свайго масіўнага «каня».
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.