Авторизация
 

Ліецца струмень пшанічны на Міёрскім камбікормавым заводзе

 На камбікормавым заводзе цяпер асабліва напружаны перыяд: ідзе прыёмка зерня ў лік дзяржзаказу і фуражнага як сыравіны для будучай выпрацоўкі камбікармоў. Да візіровачнага падраздзялення перад прахадной адна за другой падыходзяць грузавыя машыны з прычэпамі і без. У мінулы чацвер завадчане ўжо прынялі тысячу тон азімай пшаніцы. Тэмпы паставак зерня павялічваюцца.

– Якасць збожжа сёлета лепшая, чым летась. Сярэдняе ўтрыманне клейкавіны 21 % і натура ідзе, – інфармуе загадчыца лабараторыі Ірына Якубёнак. – Гэта збожжа чацвёртага класа, яго пакідаем сабе. Тыя партыі, у якіх клейкавіны больш за 23 %, накіроўваем на Полацк – гэта трэці клас, харчовае зерне, з якога вырабляюць муку. Па большасці такое паступала з ВУПКУ «Міёрскі» (клейкавіны было да 26 %), часткова – з ААТ «Любінова».


У падначаленых Ірыны Лук’янаўны клопатаў хапае. Вось ва- дзіцель з «Пад’ельцаў» Фёдар Сушко на аўтамабілі ГАЗ-53 у другі раз прывёз поўны кузаў, а гэта 5,5 тоны зерня. Звычайна ён адвозіў яго ад камбайнаў, якія апошнім часам працавалі ля Белеўцаў і Вострава. А калі дождж спыніў абмалот, маршрут усталяваўся ад зернесушылкі гаспадаркі да камбікормавага завода. Сюды трэба даставіць 55 тон збожжа.
 Ала Мароз, якая толькі асвойвае абавязкі інжынера па якасці, бярэ аналізы дастаўленага збожжа. Яно правяраецца на вільготнасць, засмечанасць, натуру і ўтрыманне клейкавіны. Гэты кузаў адпавядае фуражным кандыцыям. Дакладную вагу груза вызначае Вольга  Сінкевіч. Яе памочніца Віка Варонька (фота на 1-й стар.), таксама пачынаючая работніца, выпісвае патрэбныя дакументы. Далей аўтамабіль скіроўваецца да зернесушылкі КЗСВ-30. На ёй гаспадарыць машыніст Аляксандр Вішнеўскі, які працуе пазменна з Алегам Сіповічам і Віталем Сапронам. Іх задача – высушыць зерне да вільготнасці не больш за 14 %.


Машыны-самазвалы разгружаюцца. Зерне падбуртоўваюць, а пры неабходнасці і перагружаюць машыністы пагрузчыка «Амкадор» Сяргей Лакотка ці Іван Равецкі.


Такі ж маршрут па некалькі разоў на дні толькі па тэрыторыі прадпрыемства робяць вадзіцелі вялікагрузных машын камбікормавага завода Анатоль Сінкевіч, Алег Марціноўскі, Анатоль Тамашэвіч і Уладзімір Марцінкевіч. Ім у дапамогу накіраваны транспарт з райаграсэрвісу і мясакамбіната, пры магчымасці возяць зерне ўласнымі машынамі сельгаспрадпрыемствы.


– Цяпер гаспадаркі раёна ўбіраюць азімую пшаніцу. Зерне паступае на завод вільготнасцю да 20 %, – дапаўняе дырэктар Сяргей Мацвееў. – Імкнёмся, каб ні на адным звяне транспартнага ланцуга не было затрымак. Падоўжаны рабочы дзень у дыспетчараў Валянціны Якімец і Валянціны Пяткевіч. Да позняга яны высвятляюць, дзе гатовы загрузіць нашы машыны. Вадзіцелі ў сем гадзін раніцы ўжо ведаюць дзённыя маршруты, яны працуюць да цямна. Але калі машына прыбудзе і ноччу – не будзе стаяць з грузам. Кругласутачна дзейнічаюць сушылкі КЗСВ-30 і СЗК-15. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 605
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 673
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта