Тимуровцы учатся в Турковской школе

 Каб паверыць у дабро, трэба пачаць яго рабіць. Вучні Туркоўскай школы ўдзельнічаюць у рэспубліканскай вялікай цімураўскай гульні «ДобраДел».

– У нашай камандзе «Добраахвотнік» вучні 5 і 6 класа, капітанам выбралі васьмікласніка Арцёма Паніжніка. Дэвіз – «Сэрцам людзей сагрэй», – расказвае педагог-арганізатар Алена Лапіцкая. – Першы этап – дружынны – распачаўся ў кастрычніку і прадоўжыцца амаль да канца лістапада. Маршрут гульні «На шляху ў краіну дабра» ўключае пяць заданняў. Адно з іх, чацвёртае па ліку, – скласці карту добрых спраў. Мы выбіраем аб’екты клопату ў сваёй мясцовасці. Гэта і адзінокія пажылыя людзі, і шматдзетныя сем’і, і помнікі, і крыніцы, лясы і паркі. Усё пазначым на карце.


Туркоўскія цімураўцы справіліся з першым заданнем маршрута – стварылі атрад, прыдумалі назву і дэвіз, прадставіліся ў сацсетках. Прачыталі А. Гайдара «Цімур і яго каманда», каб бліжэй пазнаёміцца з цімураўскім рухам. З энтузіязмам прыступаюць да практыкі.

ДЛЯ даведкі
Гульню «ДобраДел» арганізавала Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і валанцёрскага руху «Добрае сэрца» ГА «БРСМ». Спаборніцтва прымеркавана да 75-й гадавіны Вялікай Перамогі.

  

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.