Дети, вы — октябрята!

24 кастрычніка вучні 2 класа Туркоўскай СШ Андрэй Яшчэня, Наташа Яшчэня і Косця Лагун сталі акцябратамі. Свята атрымалася, яно спадабалася гасцям, бацькам і піянерскай дружыне “Радзімічы”, бо праводзілася ў форме гульні. Усе жадалі быць актыўнымі ў конкурсах, на ініцыятывы адгукаліся дружна, эмацыянальна. Дзеці чыталі вершы, распавядалі, як дапамагаюць бацькам.

 

Піянеры, якія прыйшлі павіншаваць будучых акцябрат, разам з маленькімі сябрамі адправіліся ў падарожжа па незвычайных, але вельмі цікавых станцыях. Самі за сябе гавораць іх назвы — Загадкавая, Гульнявая, Ручаёк. У конкурсах дзеці паказалі, якія яны адважныя, спрытныя, вясёлыя, як добра ведаюць правілы акцябрат. Нарэшце, прагучала клятва быць заўсёды паслухмянымі, стараннымі ў вучобе, вернымі ў сяброўстве, тату з мамай дапамагаць, маленькіх не крыўдзіць.

 

Права прымацаваць зорачкі было прадастаўлена старшыні савета дружыны Алене Прашкевіч. З уступленнем у дзіцячую арганізацыю другакласнікаў павіншавала педагог-арганізатар А. В. Лапіцкая, якая ўручыла ім адпаведныя пасведчанні.

Свята закончылася пажаданнямі акцябратам. А ў падрыхтоўцы мерапрыемства, у арганізацыі гульняў і конкурсаў вызначыліся Ганна Станкевіч і Аксана Прашкевіч з 7 класа, Крысціна Галавач, Аліна Пашкоўская і Арцём Лагун з 4-га, Вова Карсакоў і Саша Цімафеева — з 5-га.

 

Аксана ПРАШКЕВІЧ, старшыня

савета дружыны.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.