В интеллектуальной игре "Брейн-ринг" участвовали миорские старшеклассники

 У сярэдняй школе №3 імя Ягора Томкі прайшоў другі этап рэспубліканскай акцыі "Бяспека ў кожны дом". У інтэлектуальнай гульні "Брэйн-рынг" міёрскія старшакласнікі з чатырох каманд паказалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Турнір знаўцаў уключаў заданні на дакладныя веды і логіку. Сачылі за гульнёй гледачы-настаўнікі. Было весела і пазнавальна. У выніку перамагла каманда "Вогненныя галубы", у склад якой уваходзілі дзесяцікласнікі з сярэдняй школы №3 імя Ягора Томкі.


P.S. Для Міёршчыны "Брэйн-рынг" па асновах бяспекі жыццядзейнасці — у навінку. Мяркуючы па рэакцыі дзяцей, гэты накірунак трэба развіваць.


Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ, інспектар групы

прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.