Следим в Интернете

У Байнэце запушчаны праект "Зімовыя Гульні-2014", якія дазваляюць у рэжыме рэальнага часу адсочваць выступленні беларускай каманды ў Сочы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі "Яндэкс".

 

На "Зімовых Гульнях" (о14.yandex.by) будзе сабрана ўся інфармацыя з алімпіяды: расклад гульняў, дэталёвае апісанне кожнага віду спаборніцтваў і прэтэндэнтаў на медалі. Балельшчыкі змогуць даведацца імёны пераможцаў, убачыць рэпартаж з месца падзей і здымкі самых яркіх момантаў з удзелам беларускіх спартсменаў. Каб карыстальнікі ведалі, на якой пазіцыі знаходзіцца ў агульным заліку, скажам, Беларусь ці Расія, на рэсурсе праекта будзе весціся падлік алімпійскіх узнагарод. Словам, раздзел пабудаваны так, каб гэта было цікава ўсім людзям, нават тым, хто зусім не разбіраецца ў спорце.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.