Специалисты Миорской районной инспекции по семеноводству дают оценку на качество семян

Прежде чем лечь в почву, семена проходят проверку на качество. Оценку дают специалисты районной инспекции по семеноводству, карантину и защите растений. Это не единственный из нынешних забот.

 
Перш чым легчы ў глебу, насенне праходзіць праверку на якасць. Ацэнку даюць спецыялісты раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін. Гэта не адзіны з цяперашніх клопатаў.

– У першую чаргу стаяла задача падрыхтаваць да сяўбы насенне яравых зерневых і зернебабовых. Агульная патрэба для гаспадарак раёна – 2 319 тон. Праверылі 2 051 тону, насенне кандыцыйнае, – заўважае начальнік інспекцыі Мікалай Клімянкоў. – Дзе гаспадаркі – ААТ «Мікалаёўскі» і «Узмёнскі край» – не былі забяспечаны насеннем пад поўную патрэбу. У першай з неабходных 300 тон мелася 190, у другой з 210 – 137. У цэлым яравыя зерневыя праверылі на 100 %. 

Далей на чарзе кукуруза, насенне якой завозіцца з ААТ «Віцебскмясамалпрам». Агульная патрэба для раёна – 210 тон, завезена 137.
Аддзел па абароне раслін адсочвае хімпраполку азімых і ўнясенне інсектыцыдаў супраць шкоднікаў на азімым рапсе.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий