Супрацоўніцтва: Дзісна—Тбілісі
gazeta 17-11-2010, 14:46 2 937 У свеце
У канцы кастрычніка ў сталіцы Грузіі Тбілісі праходзіла міжнародная канферэнцыя пад назвай “Пагадненне мэраў”. Мэта—абмеркаваць з прадстаўнікамі мясцовых уладаў пытанні па энергетыцы, рэалізацыі праектаў па змяншэнню выкідаў вуглякіслага газу. Падзея прыцягнула ўдзельнікаў больш чым з 50 гарадоў краін Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.
Першы дзень быў прысвечаны прадстаўленню канцэпцыі, прэзентацыям ад буйных гарадоў ЕС, Украіны, Грузіі. Вопытам і дасягненнямі дзяліліся прадстаўнікі адміністрацый Парыжа, Бургаса, Варшавы і інш.
Экспертная група па падтрымцы міжнародных фінансавых арганізацый азнаёміла з механізмам рэалізацыі пагаднення мэраў на прыкладах ажыццёўленых праектаў і планах дзеянняў па ўстойлівай энергетыцы.
На другі дзень прэзентаваўся агляд тэхнічных і арганізацыйных пытанняў. Пазнаёміліся на прыкладзе Галандыі, Украіны, Харватыі, што дае на практыцы рэалізацыя праектаў. Цікава было паслухаць выступленні, у якіх гаворка ішла аб зніжэнні расходаў электраэнергіі шляхам змяншэння страт цяпла. Для гэтага выкарыстоўваюцца напрацоўкі па ўцяпленню будынкаў, эканоміі вады, укараненні новых тэхналогій. Беларусь, рэалізуючы дырэктыву №2, дакладна ўпісваецца ў Еўрапейскі план дзеянняў па ўстойлівай энергетыцы.
У рабоце канферэнцыі прымалі ўдзел прадстаўнікі міжнародных фінансавых структур і донарскіх арганізацый з Германіі, Галандыі, Грэцыі, ЗША. Глабальная мэта—зберагчы жыццё і рэсурсы. Трэба вывучаць магчымасці і выкарыстоўваць іх.
Праграма трэцяга дня была арганізавана мэрыяй Тбілісі. Тыдзень, прысвечаны ахове навакольнага асяроддзя, заканчваўся святам. Раніцай на плошчы перад гасцініцай, у якой жылі ўдзельнікі канферэнцыі, пачалося прадстаўленне. Пад грузінскія мелодыі ў вялікі чан выгрузілі вінаград, зрабілі насціл, на які мог узняцца любы і прыняць удзел у “вінным працэсе”. Прадаваліся мясцовыя прадукты, частавалі сырамі, можна было пакатацца на конях. Затым наведалі горад Мцхет, а пасля экскурсіі прыехаўшых прыняў мэр Тбілісі Гігі Угулава. З цеплынёй і павагай мэр гаварыў пра нашу Беларусь, пра адносіны беларусаў да іншых народаў. На памяць я ўручыла яму беларускі флаг, дыск і кнігу пра Віцебскую вобласць.
Не было моўнага бар’еру, бо ўсе ведаюць рускую мову, ахвотна ўступаюць у дыялог.
Адлятаючы з Тбілісі, яшчэ раз развіталася з летам, за бартом самалёта +25. Цёплы прыём на грузінскай зямлі парадаваў. У перспектыве самы маленькі горад Беларусі можа стаць удзельнікам паганднення мэраў.

Вольга МАРОЗ,
старшыня Дзісенскага гарвыканкама.
старшыня Дзісенскага гарвыканкама.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.