Секретариат ЮНЕСКО объявил конкурс

 Сакратарыят ЮНЕСКА аб’явіў конкурс на падачу заявак на фінансаванне праектаў на 2018-2019 гады. Падрабязная інфармацыя пра Праграму ўдзелу, форму заяўкі і крытэрыі адбору знойдзеце на сайце ЮНЕСКА.

Па практыцы мінулага года Беларусь мае права прадаставіць на конкурс не больш за сем праектаў пры агульным фінансаванні ў межах 75 тысяч долараў ЗША. Заяўкі на рускай мове трэба накіроўваць да 15 мая 2018 года ў Сакратарыят Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА электроннай поштай — su@mfa.gov.by з паметкай “Праграма ўдзелу”.


З улікам, што канчатковы спіс праектаў павінен утрымліваць сем заявак, кожная будзе старанна вывучана і ацэнена па шкале крытэрыяў згодна з азначанымі ў Праграме і бюджэце ЮНЕСКА прыярытэтамі. Іх аўтараў пра гэта праінфармуюць да 15 ліпеня 2018 года.

Фота для ілюстрацыі.
Іван РУНДА, начальнік

раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і

аховы навакольнага асяроддзя.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.