Авторизация
 

Двухбаковае інвестыцыйнае ўзаемадзеянне Беларусі і Казахстана

 Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева прайшла 25 кастрычніка ў рэзідэнцыі «Акорда» ў Нур-Султане. Лідары дзвюх краін абмеркавалі пашырэнне прамысловай кааперацыі, нарошчванне супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій. Па выніках перагавораў падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.

"Узровень беларуска-казахстанскіх адносін у поўнай меры адпавядае стратэгічным інтарэсам нашых краін. Гэта вынік карпатлівай шматгадовай работы, які дае магчымасць будаваць сур'ёзныя планы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Мінскам і Нур-Султанам напрацаваны станоўчы вопыт узаемадзеяння на ўсіх узроўнях, а ступень даверу такая, што краіны адкрыта абмяркоўваюць любыя пытанні. На гэты раз асаблівы акцэнт зрабілі на пашырэнні дыялогу ў эканамічнай сферы.


Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што Казахстан - адзін з ключавых гандлёвых партнёраў Беларусі. За тры гады тавараабарот паміж краінамі павялічыўся больш чым удвая. Летась дасягнуў 900 долараў. У якасці прыярытэтнага напрамку вызначылі далейшае развіццё прамысловай кааперацыі. Ад простага гандлю, які ў нас даволі шырока прадстаўлены і развіты, пераходзім да кааперацыйных сувязей. Сёння тут паспяхова функцыянуюць сумесныя прадпрыемствы па зборцы беларускай тэхнікі: камбайнаў, трактараў, грузавых аўтамабіляў, прычапной і навясной сельскагаспадарчай тэхнікі. Дамовіліся аб павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці камбайнаў, а таксама вызначылі стратэгію далейшага выпуску тэхнікі Мінскага трактарнага завода ў Казахстане.


Разам з прамысловай кааперацыяй краіны валодаюць неабходным патэнцыялам для нарошчвання эфектыўнага супрацоўніцтва ў іншых галінах эканомікі: сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, дарожным будаўніцтве, высокіх тэхналогіях, мірным асваенні космасу. Традыцыйна беларускі бок цікавяць казахстанскія металы, збожжа, баваўнянае валакно, нафтапрадукты.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь надае асаблівую ўвагу дыверсіфікацыі паставак нафты і зацікаўлена ў імпарце гэтай сыравіны з Казахстана. "Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядзём кансультацыі з Расійскай Федэрацыяй, паколькі транзіт, калі гэта магчыма, казахстанскай нафты будзе ажыццяўляцца трубаправодным транспартам праз яе тэрыторыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.


З улікам развіцця сферы высокіх тэхналогій адкрываюцца добрыя магчымасці для двухбаковага інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнты дамовіліся прадумаць пытанне аб стварэнні ў Беларусі сумеснага венчурнага фонду, які зоймецца развіццём перспектыўных кампаній і стартапаў. Вопыт у Казахстана вялікі.


Беларусь і Казахстан ужо даўно супрацоўнічаюць у сферы высокіх тэхналогій. Беларуская кампанія "Сінезіс" і казахстанскі аператар сувязі "Транстэлекам" пачалі ствараць сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі на транспартных аб'ектах, а таксама сістэму бяспекі з выкарыстаннем біяметрычных алгарытмаў распазнавання асоб у рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Казахстана. Яшчэ адна беларуская кампанія IBA развівае ў Казахстане праекты па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы аплаты працы і кантролю праезду, электроннага дакументаабароту, платформ падтрымкі бізнес-дадаткаў.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта