Беларусь и Китай: новый этап взаимоотношений

Старшыня КНР Сі Цзіньпін па запрашэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі наведаў 10-12 мая з дзяржаўным візітам Беларусь. Яны правялі перамовы ў пашыраным фармаце і вузкім складзе, прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый падпісалі амаль два дзясяткі пагадненняў і мемарандумаў на 3,5 млрд. долараў. Агучана, што для фінансавання сумесных праектаў Беларусі будзе прадастаўлена новых ільготных і камерцыйных крэдытаў на 7 мільярдаў. 

 

11 мая ў Мінску прайшоў беларуска-кітайскі бізнес-форум, па выніках якога падпісана 25 пагадненняў.
Беларусь і Кітай фарміруюць новы ўзровень сумеснага развіцця ў адносінах, у аснове якога пераход ад крэдытнага да інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Вопыт такой работы ў бакоў ужо ёсць. У Беларусі рэалізуюцца сумесныя праекты па вытворчасці легкавых аўтамабіляў "Джылі" і будаўніцтве кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".


У ліпені 2013-га Беларусь і Кітай устанавілі адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, пашыраюцца абмены ў гуманітарнай сферы. Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь стане вузлавой платформай у рэалізацыі праектаў Шаўковага шляху. Што дзяржавы з падобнай пазіцыяй павінны як ніколі раней аб'яднацца для супрацьстаяння негатыўным тэндэнцыям на планеце. Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай мае намер пашырыць імпарт беларускай прадукцыі.


Па выніках перамоў Старшыня КНР адзначыў, што чаканыя вынікі візіту ў Беларусь поўнасцю дасягнуты. Прынята сумесная дэкларацыя аб далейшым развіцці і паглыбленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. У ёй замацавана, што краіны маюць намер пашыраць выкарыстанне нацыянальных валют у двухбаковым гандлі, паглыбляць гандлёва-эканамічнае, крэдытнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. У Беларусі можа быць створаны цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны.


10 мая Беларусь і Кітай падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве, дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў эканоміцы, навуцы, адукацыі і культуры. У прыватнасці, пакет крэдытных дакументаў прадугледжвае фінансаванне інвестыцыйных праектаў на беларускай чыгунцы, тэхніка-эканамічную дапамогу на сацыяльныя праекты, у тым ліку будаўніцтва жылля. Адкрываюцца перспектывы фарміравання нашай нацыянальнай рэйтынгавай індустрыі, узвядзення горна-абагачальнага комплексу на базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных солей. Падпісаны пяцігадовы мемарандум па пастаўках калійных угнаенняў у Кітай. Новы імпульс атрымала развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень", а першым сямі яго рэзідэнтам уручаны пасведчанні аб рэгістрацыі. "МТЗ" і "Гомсельмаш", "Амкадор", "Гарызонт" і іншыя беларускія ААТ і холдынгі створаць з кітайскімі карпарацыямі сумесныя прадпрыемствы. Будуць узаемадзейнічаць банкі, чыгункі, тэхнапаркі дзвюх краін. "Мы адзін аднаму паабяцалі, што возьмем на сур'ёзны кантроль нашы гандлёва-эканамічныя стасункі. Мы павінны зрабіць усё, каб нашым адносінам з Кітайскай Народнай Рэспублікай зайздросцілі ўсе",—падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.


Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў
Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.