Становімся мабільнымі
gazeta 8-10-2010, 16:53 29 113 У свеце
9 кастрычніка—Сусветны дзень пошты
Паштовая служба моцная стабільнымі кадрамі. Па выніках за папярэдні год прадстаўлены да прысваення звання “Ветэран працы” М. В. Макарэвіч, Л. М. Марцінкевіч, І. М. Малахоўская, С. І. Якубоўская. Тут дарэчы напомніць, што бухгалтар С. І. Якубоўская названа “Жанчынай года Міёршчыны”, а паштальён Л. А. Лапкоўская мае за плячыма больш 40 гадоў работы на гэтай пасадзе. Адным словам, яна заслужаны ветэран.
Нашы работнікі актыўна ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні. Вось калектыў паштавікоў з Язна пад кіраўніцтвам А. С. Шамшур заняў першае месца ў раённым аглядзе. Прыгожым і ўтульным зрабілі сваё жыллё начальнік аддзялення сувязі Дрыгучы Р. А. Янушонак і паштальён з Шарагоў Н. П. Нямыкіна.
З поспехам удзельнічалі ў конкурсах прафмайстэрства І. А. Бялевіч з Мікалаёва, Т. С. Пахірка. Перавыконваюць заданні па падпісцы на кантралюемыя выданні сувязісты з Сіцькова, Новага Пагоста, Цвеціна, Мікалаёва, Дворнага Сяла. Забяспечваюць тыражы перыядычных выданняў паштавікі з Волкаўшчыны, Мікалаёва, Якубаўшчыны, Цвеціна. Дзякуючы гэтаму жыхары раёна атрымліваюць 23063 газет і часопісаў. Дастойнае месца сярод іх займаюць “Міёрскія навіны”.
Сучасная пошта—гэта складаны механізм. Толькі на Міёршчыне дзейнічаюць 27 сельскіх і 2 гарадскія аддзяленні, яшчэ 2 пункты паштовай сувязі. Яны абслугоўваюць жыхароў з 410 населеных пунктаў, практычна ўвесь раён. А гэта не толькі прыём, апрацоўка і ўручэнне пісьмовай карэспандэнцыі. Новая паслуга—электронны грашовы перавод у многія краіны за 2-4 гадзіны пры аплаце ў 8% ад перасылаемай сумы. А ў райцэнтры можна зрабіць валютны перавод у еўра, расійскіх рублях, доларах штодзённа, акрамя суботы і нядзелі.
Усе аддзяленні паштовай сувязі прымаюць на перасылку міжнародныя адпраўленні больш чым у 185 краін свету. Мінімальныя тэрміны забяспечвае ЕМS у многія краіны, а па Беларусі—“Экспрэс-пошта” ці “Тэрміновая пошта”. І таксама па даступных тарыфах. Пералічэнне можна працягваць перасылкай аэраграм, камерцыйнай карэспандэнцыі, гібрыднай пошты. Мы прапануем шмат няпрофільных паслуг—аплату за тэлефоны і сотавую сувязь, продаж тавараў паўсядзённага попыту, прыём заказаў па міжнародных каталогах і камунальных плацяжоў.
Калі жадаеце зэканоміць час, у нас карыстайцеся паслугамі банкаў і страхавання, многім іншым.
Новы напрамак нашай работы—перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі. У вобласці іх адкрыта 21, якія абслугоўваюць больш 60 населеных пунктаў. Першая “мабільная пошта” з’явілася ў Паставах, потым набыла прапіску ў Верхнядзвінскім і Полацкім раёнах. Сутнасць яе ў наступным: спецыяльна абсталяваная машына па графіку наведвае аддаленыя і маланаселеныя пункты. У ёй можна як і на стацыянарным аддзяленні сувязі аформіць падпіску, атрымаць карэспандэнцыю, зрабіць грашовы перавод, аплаціць камунальныя паслугі, сотавую і звычайную тэлефонную сувязь, купіць не толькі канверты і паштоўкі, але і многае іншае. У нашым раёне яна можа з’явіцца, напрыклад, у Басянках і іншых населеных пунктах у гэтым напрамку, тады ў Крошнева і Нямірава будзе забяспечана мотадастаўка пошты. Гэта адзін з напрамкаў зрабіць нашы паслугі больш таннымі. Запрашаю карыстацца імі больш актыўна.
На здымку: загадчыца аддзялення паштовай сувязі Волкаўшчына І. М. Малахоўская і паштальёны Я. У. Марцінкевіч і А. М. Чарняўская перавыконваюць заданне па тыражу, у тым ліку на нашу раённую газету. А яшчэ яны імкнуцца больш тавараў дастаўляць у суседнія вёскі і добраўпарадкоўваць сваё аддзяленне.

Г. КУРЫЛЬЧЫК,
намеснік начальніка
раённага вузла паштовай сувязі.
намеснік начальніка
раённага вузла паштовай сувязі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.