Новае ў школьнай справе
gazeta 19-12-2010, 15:09 1 580 У рэспубліцы
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні праект Кодэкса аб адукацыі. Гэты заканадаўчы акт прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў. Так, ствараць установы адукацыі ў Беларусі змогуць не толькі беларускія суб’екты гаспадарання, але і прадстаўнікі замежных дзяржаў, міжнародныя арганізацыі. Ліквідуецца атэстацыя ўстаноў адукацыі, пакінута толькі дзяржаўная акрэдытацыя на адпаведнасць заяўленаму віду дзейнасці і па спецыяльнасці.
Цэлы раздзел прысвечаны дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў, якая наступае з 14 гадоў. Падставамі для заўваг, вымоў і нават адлічэння са школы, каледжа ці ўніверсітэта могуць быць спазненні і нез’яўленне на заняткі, парушэнне дысцыпліны, знявагі, псаванне маёмасці. Крайняя мера—адлічэнне—будзе прымяняцца толькі з 16 гадоў пры ўмове непаспяховасці па трох і больш прадметах, неліквідаванай акадэмічнай запазычанасці ці адсутнасці на занятках больш 30 дзён за год без уважлівай прычыны.
Кодэкс забараняе даводзіць установам адукацыі нарматывы па ажыццяўленню дзейнасці, якая прыносіць даходы. Сродкамі, атрыманымі ўстановамі адукацыі ад гэтай работы, яны будуць распараджацца самастойна.
Для дашкольных арганізацый ствараюцца амаль ідэальныя ўмовы: замацаваны розныя віды ўстаноў, магчымасць навучання па індывідуальнаму плану, у санаторыях і дамах адпачынку, бацькам дазваляецца вызначаць час знаходжання дзіцяці ва ўстанове ад 2 да 24 гадзін у дзень.
Усе супрацоўнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, якія маюць адносіны да педагагічнага працэсу, у тым ліку і дырэктары, будуць аднесены да педагагічных работнікаў.
Замацоўваюцца новыя віды агульнаадукацыйных школ: кадэцкія вучылішчы, сярэднія школы-вучылішчы алімпійскага рэзерву, гімназіі-інтэрнаты. Пры ўсіх гімназіях будуць пачатковыя школы.
Захоўваюцца 11-гадовы тэрмін навучання, пяцідзёнка і 10-бальная шкала. Дрэнная адзнака толькі адна—0, усе астатнія станоўчыя.
На павышаным узроўні прадметы будуць выкладацца толькі ў гімназіях, ліцэях і сувораўскім вучылішчы. У астатніх навучальных установах для гэтага будуць выкарыстоўвацца факультатывы.
У Беларусі застаюцца тры віды ўстаноў прафтэхадукацыі—ПТВ, прафесійны ліцэй і прафесійна-тэхнічны каледж. Прымаць у іх будуць без экзаменаў і без аплаты.
Усе ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі будуць называцца каледжамі з тэрмінам навучання 1-4 гады.
Кодэкс абавязвае кожную ВНУ мець інтэрнат. З’явіцца новы від водпуску—для праходжання ваеннай службы. Тэрмін адпрацоўкі для выпускнікоў не памяняецца: два гады для ўсіх, не менш пяці—для мэтавікаў. Аднак пашыраны пералік асоб, якія маюць права на свабоднае працаўладкаванне, і колькасць падстаў для вызвалення ад пакрыцця дзяржаўных сродкаў.
Новы Кодэкс можа ўступіць у дзеянне з 1 верасня 2011 года.

Па матэрыялах друку.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.