Што год вучэбны нам рыхтуе?

Якім будзе новы навучальны год? Па словах міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, беларуская сістэма адукацыі старанна падрыхтавалася да яго. Чакаецца павелічэнне колькасці дзіцячых садоў. Аднак у гэтых установах более вакансій выхавальнікаў.

Ёсць новаўвядзенні ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі. Так, плануецца не толькі павялічыць увагу да замежных моў, але і палепшыць падрыхтоўку шкаляроў па рускай і беларускай. Бо аб зніжэнні ўзроўню пісьменнасці сведчаць вынікі цэнтралізаванага тэсціравання.

Чыноўнікі маюць намер разабрацца з валам папяровай работы, якую вымушаны рабіць настаўнікі-прадметнікі. Многія педагогі аддаюць шмат часу складанню даведак, справаздач і планаў. Гэта прыводзіць да неабгрунтаванага павелічэння аб’ёму дакументацыі. А, між тым, у школах адчуваецца недахоп выкладчыкаў матэматыкі, фізікі і інфарматыкі, кваліфікаваных майстроў вытворчага навучання. І гэта пры тым, што навучальныя ўстановы выпускаюць дастаткова спецыялістаў.
У гэтым годзе ўсе ВНУ Беларусі павінны прайсці сертыфікацыю сістэмы менеджменту якасці адукацыі на аснове міжнароднага стандарта.
Аднак карэнных перамен вучням і іх бацькам чакаць не трэба.

Па матэрыялах друку.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.