Выбары: на дыстанцыі — 15 прэтэндэнтаў
gazeta 15-10-2010, 14:56 1 758 У рэспубліцы
У мінулую сераду Цэнтрвыбаркам пачаў акрэдытацыю міжнародных назіральнікаў. Пальма першынства ў місіі СНД, адпаведна і пасведчанне нумар адзін у яе кіраўніка Сяргея Лебедзева, якое ўрачыста ўручыла Лідзія Ярмошына. Як паабяцаў назіральнік, яго калегі будуць няўхільна прытрымлівацца законнасці, аб’ектыўнасці, добразычлівасці, не стануць умешвацца ў справы дзяржавы.
Місія назіральнікаў ад садружнасці самая шматлікая—35 чалавек. Яна прыступіць да работы 20 кастрычніка. У яе складзе супрацоўнікі выканкамаў СНД, дыпламаты, акрэдытаваныя ў Мінску, прадстаўнікі парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі. А вось на тры дні да галасавання колькасць назіральнікаў вырасце да 400 чалавек—гэта будуць палітыкі, дэпутаты нацыянальных парламентаў краін Садружнасці незалежных дзяржаў і грамадскія дзеячы. Што да самога Лебедзева, то ў Беларусі ён ужо працаваў два гады таму на парламенцкіх выбарах.
Як паведаміла Лідзія Ярмошына, збор подпісаў ідзе на столькі актыўна, што нават не выключаецца рэкордная колькасць зарэгістраваных кандыдатаў—больш за чатыры. У мінулы чацвер лідэр ініцыятыўнай групы цяперашняга кіраўніка дзяржавы Радзькоў даклаў, што неабходная колькасць галасоў—100 тысяч і нават больш за патэнцыяльнага кандытата Лукашэнку ўжо сабрана. Але пікеты грамадскага аб’яднання “Белая Русь” працягваюць працаваць. Дарэчы, сам прэзідэнт параіў грамадзянам ставіць подпісы за іншых патэнцыяльных кандыдатаў, бо выбарчае заканадаўства дапускае, каб адзін і той жа чалавек падтрымаў некалькіх прэтэндэнтаў.
На мінулым тыдні спыніла работу ініцыятыўная група беспрацоўнага пенсіянера Пятра Барысава. Яна была нешматлікая, таму на значны вынік наўрад ці магла разлічваць. А вось Сяргей Гайдукевіча з ініцыятыўнай групай больш за 10 тысяч чалавек меў усе шанцы сабраць неабходную колькасць галасоў у сваю падтрымку, аднак у пятніцу ён заявіў, што сыходзіць з дыстанцыі. Так, з 17 засталося 15 патэнцыяльных прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Па матэрыялах СМІ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.