Авторизация
 

Выбарчая кампанія праходзіць спакойна

 Датэрміновае галасаванне за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў праходзіць па 17 лютага ўключна. Прагаласаваць можна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22,2 тысячы чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тысяч мандатаў. 

Як адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна і арганізавана. Пры гэтым звярнула ўвагу на змяншэнне колькасці кандыдатаў у дэпутаты. Некаторыя зняліся з перадвыбарнай гонкі, але такая з'ява не мае масавага характару. У сталіцы па-ранейшаму высокая канкурэнцыя. Старшыня ЦВК растлумачыла: "Многія кандыдаты ідуць як дублюючыя, у іх аднолькавыя праграмы. Адбываецца аб'яднанне намаганняў. Гэта распаўсюджаная практыка". Нягледзячы на змяншэнне кандыдатаў, у Беларусі няма ніводнай акругі, дзе не засталося б прэтэндэнта на дэпутацкі мандат.


Што да скаргаў, то яны ад удзельнікаў перадвыбарнай гонкі паступаюць, але, са слоў Лідзіі Міхайлаўны, практычна ўсе пасля разгляду прызнаюцца неабгрунтаванымі.


 У спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання ўключана больш за 6,9 мільёна выбаршчыкаў. Лідзія Ярмошына ўстрымалася ад прагнозаў наконт яўкі на ўчасткі для галасавання, аднак звярнула ўвагу, што беларусаў добра інфармуюць пра ход выбарчай кампані, бо яна больш ажыўленая ў плане вядзення перадвыбарнай агітацыі. Упершыню на мясцовых выбарах з'явіліся вулічныя мерапрыемствы. Гэта заслуга БРСМ і аб'яднання "Белая Русь". Акрамя таго, усе акцыі, якія паўсюдна праходзяць у гарадах, асабліва ў буйных, выклікаюць цікавасць у людзей.


Кіраўнік Цэнтрвыбаркама расказала, што на выбарах акрэдытавана 28 тысяч 624 наглядальнікі. Іх колькасць павялічваецца па меры набліжэння 18 лютага. Найбольш сваіх прадстаўнікоў для маніторынгу выбарчай кампаніі акрэдытаваў БРСМ — амаль 6,8 тысяч, "Белая Русь" — 5,1 тысяч, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі —  каля 4 тысяч. Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала ўжо 46 міжнародных наглядальнікаў — супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё іх накіравалі пасольствы Літвы, Расіі і ЗША.
Таксама выбарчыя камісіі акрэдытавалі 10,5 тыс. нацыянальных наглядальнікаў, прычым з апазіцыйных партый наглядальнікі будуць толькі ў цэнтральнай камісіі.


Міжнародныя наглядальнікі самастойна выбіраюць участкі. Іх паўнамоцтвы на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў пачынаюцца з 13 лютага і заканчваюцца ў асноўны дзень выбараў, 18 лютага, пасля ўстанаўлення вынікаў падліку галасоў.


Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта