В Беларуси стартовал новый проект по поддержке своего!

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю запускае ініцыятыву «Кожная пятніца — роднае, сваё».

Мэта праекта-паказаць багацце і якасць беларускіх тавараў, падкрэсліць іх канкурэнтаздольнасць і зрабіць падтрымку нацыянальнага вытворцы добрай традыцыяй.

 Кожную пятніцу жыхарам краіны прапануюць акунуцца ў атмасферу роднага: набыць беларускія прадукты харчавання, выбраць адзенне і аксесуары мясцовых дызайнераў, паслухаць нацыянальную музыку і падзяліцца гэтым у сацыяльных сетках з хэштэгамі #ДеньРодногоСвоего або #ДзеньРоднагаСвайго.

Да акцыі могуць далучыцца як звычайныя пакупнікі, так і прадстаўнікі бізнесу. Для гандлёвых аб'ектаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый сферы паслуг прадугледжана простая працэдура рэгістрацыі праз сайт Марг. Пасля запаўнення формы ўдзельнікі самастойна выбіраюць фармат удзелу-ад спецыяльных пятнічных акцый і скідак да тэматычнага афармлення гандлёвых прастор у нацыянальным стылі.

0 комментариев

Добавить комментарий