15 марта — 25-летие со дня принятия Конституции

 15 сакавіка Рэспубліка Беларусь адзначыць знамянальную дату — 25-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі. У асноўным Законе нашай краіны адлюстраваны шматвяковы гістарычны шлях беларускага народа, адвечнае імкненне быць незалежнай і моцнай дзяржавай. Канстытуцыя стала падмуркам для далейшага развіцця і росквіту Рэспублікі Беларусь.

Агульная задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці. Наш высокі грамадзянскі абавязак — быць патрыётамі сваёй краіны, выхоўваць гэта пачуццё ў моладзі.


Цвёрда ўпэўнены, што стваральная энергія, упартасць у дасягненні пастаўленых мэт і штодзённая карпатлівая праца кожнага жыхара раёна дазволяць захаваць мір і спакой на роднай зямлі, рэалізаваць самыя смелыя праекты, развіваць і ўдасканальваць усе галіны вытворчасці.
Жадаем вам, паважаныя жыхары Міёршчыны, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях на карысць сваёй малой радзімы і Рэспублікі Беларусь.


Міру, дабра і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Са святам, дарагія землякі!

Фота з інтэрнэта.
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт.
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.