Авторизация
 

Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Іванава на Брэстчыне

 Дзень беларускага пісьменства, прысвечаны тэме малой радзімы, пройдзе ў першыя выхадныя верасня. Сёлета свята прымае гасцей у горадзе Іванава на Брэстчыне. Ён выбраны невыпадкова: старажытны Янаў мае багатую гістарычную спадчыну і традыцыі.

Першы дзень супадае з Днём ведаў і прысвячаецца літаратуры. Адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка” сярод 12 таленавітых творцаў. У музейным комплексе імя Н. Орды разгорнецца “круглы стол” з удзелам замежных і беларускіх пісьменнікаў, прадстаўнікоў пасольстваў з 15 краін свету. Будзе дзейнічаць навукова-практычная канферэнцыя “Іванаўскія чытанні”. Чакае наведвальнікаў павільён Фестывалю кнігі і прэсы.


Другога верасня ў гарадскім парку Іванава адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Дня беларускага пісьменства. У ім прымуць удзел зоркі беларускай эстрады Ірына Дарафеева, Іскуі Абалян, “Беларускія песняры”, “PROвакацыя”, ансамбль “Бяседа”.
Адбудзецца прэзентацыя экспедыцыі “Дарога да святыняў” з удзелам святароў.


Напярэдадні свята ў Іванаве адкрыўся кніжны магазін “Верасень”. На яго паліцах прадстаўлены шырокі асартымент беларускай, дзіцячай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры. А таксама канцылярскія тавары і наборы для творчасці. Адметнасць магазіна ў тым, што з пяці тысяч найменняў літаратуры 15% складаюць кнігі беларускіх выдавецтваў.


Свята запрашае творцаў і аматараў цудоўнага.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта