Авторизация
 

Дзень беларускага пісьменства 4 верасня прыме Рагачоў

+
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне праходзіць нацыянальнае свята—Дзень беларускага пісьменства. На гэты раз яго 4 верасня прыме Рагачоў. Каб ніхто з гасцей не заблукаў, дарогу падкажуць архітэктурныя кампазіцыі на ўездах у горад з боку Быхава і Бабруйска. 
 
Год культуры, падрыхтоўка да 500-год-дзя беларускага кнігадрукавання, юбілейныя даты знакамітых пісьменнікаў Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа стануць адметнымі старонкамі сёлетняга свята.
Запланавана больш за 70 мерапрыемстваў. Галоўная з 16 сцэнічных пляцовак Рагачова размесціцца на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Выстава "Па-сапраўднаму народны" раскажа землякам і гасцям пра народнага пісьменніка Беларусі, драматурга Андрэя Макаёнка. Дарэчы, і на яго радзіме—у аграгарадку Журавічы запланавана праграма. Усцешаць і запомняцца "Славянскія літаратурныя Дажынкі-2016", тэлемост з гарадамі-пабрацімамі Рагачова—Кацельнікамі (Расійская Федэрацыя) і Новаград-Валынскім (Украіна), спектакль "Пясняр" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. Запланавана закладка алеі ў гонар 10-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі, адкрыццё храма Аляксандра Неўскага і шматлікія іншыя дзеі, канцэрты, выступленні літаратараў і юных чытальнікаў. 

Рагачоўшчына належна падрыхтавалася. Адрамантаваны, рэканструяваны і добраўпарадкаваны больш за 40 аб'ектаў гарадской інфраструктуры. Абноўлены аўтадарогі рэспубліканскага значэння паблізу райцэнтра, гарадскія вуліцы, шэраг жылых дамоў, чыгуначны вакзал, вузел паштовай сувязі, бальніца, стадыён... 
Летась нацыянальнае свята прымаў гродзенскі Шчучын. Дзень пісьменства мае традыцыю з 1994 года і штогод ладзіцца ў новым горадзе. Збірайцеся ў Рагачоў за свежымі кнігамі, сувенірамі і ўражаннямі. 

Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 230
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 557
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 888
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта