Авторизация
 

Бязвізавы ўезд у Беларусь

 Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і далейшага выезду праз Дзяржаўную граніцу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 24 ліпеня.

Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і далейшага выезду праз Дзяржаўную граніцу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 24 ліпеня.


У дакуменце актуалізаваны пералік дзяржаў, грамадзяне якіх маюць права скарыстацца рэжымам бязвізавага ўезду і выезду: з яго выключаны краіны, з якімі Беларусь заключыла двухбаковыя пагадненні аб узаемнай адмене віз.

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець дзеючы пашпарт або дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу, грошы (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням, альбо 50 базавым велічыням, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён), дзеючы ў Беларусі медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана, Намібіі і Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у пашпарце дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 30 дзён з даты ўезду.


У адносінах да грамадзян Кітая такі парадак бязвізавага ўезду ў Беларусь будзе прымяняцца да 10 жніўня 2018 года - да ўступлення ў сілу двухбаковага пагаднення аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў.


Парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама плануюць вылецець у расійскія аэрапорты, паколькі гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца.
Бязвізавы рэжым таксама не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія накіроўваюцца ў Беларусь для працаўладкавання, камерцыйнай дзейнасці і навучання, працягласць якога перасягае 30 сутак.


Тэрмін бязвізавага знаходжання вылічаецца ў цэлых каляндарных сутках. Першым суткам адпавядае дата прыбыцця, апошнім - дата выбыцця (незалежна ад часу прыбыцця або выбыцця). Пры гэтым тэрмін бязвізавага знаходжання не можа быць прадоўжаны звыш устаноўленых 30 сутак.


Замежныя грамадзяне, якія плануюць знаходзіцца ў Беларусі больш за пяць рабочых дзён, павінны будуць зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў краіне. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя ажыццяўляецца адміністрацыямі гэтых устаноў па змоўчанні ў час засялення.


Прыняцце ўказа прызначана садзейнічаць далейшаму развіццю беларускай турыстычнай галіны, забяспечыць даступнасць санаторнага і медыцынскага турызму ў Беларусі, пасадзейнічае развіццю эканомікі краіны, уключанасці яе ў светагаспадарчыя сувязі, узмацніць пазіцыю як зручнай пляцоўкі для арганізацыі міжнародных форумаў, канферэнцый, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў.
Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.


Прэзідэнт 24 ліпеня падпісаў указ нумар 292 "Аб мерах па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

Дакумент устанаўлівае бязвізавы ўезд у Беларусь для ўдзельнікаў, афіцыйных прадстаўнікоў, арганізатараў гульняў, іншых спецыялістаў з 20 мая па 10 ліпеня 2019 года, а таксама для замежных турыстаў з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года па акрэдытацыйных картках або білетах на спартыўныя спаборніцтвы.

Указам прадастаўлены льготы для Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, арганізацый рознай формы ўласнасці і замежных грамадзян, якія прыцягваюцца для падрыхтоўкі спаборніцтваў. Акрамя таго, дырэкцыя надзяляецца правам распараджацца сімволікай гульняў, выступаць рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы, звязанай са спаборніцтвамі.


Дакумент прадугледжвае бясплатнае перамяшчэнне па асобных участках платных дарог для транспартных сродкаў дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз, абмяжоўвае перамяшчэнне грузавых аўтамабіляў у Мінску ў дзённы час у перыяд правядзення гульняў, рэгулюе тэрміны дзеяння спецыяльнай мытнай працэдуры адносна замежных тавараў, увозімых на тэрыторыю Беларусі і прызначаных для падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў.

Фота з інтэрнэта.

Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта