Грамадзянам Польшчы з 1 ліпеня дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь

Рашэнне аб увядзенні часовага бязвізавага ўезду для палякаў прыняў Кіраўнік дзяржавы для падтрымання добрасуседскіх адносінаў. Прыехаць ім да нас без афармлення візы можна будзе да 31 снежня ўключна. 
Як расказалі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, перасякаць граніцу без візы магчыма ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку граніцы:
-Таксама грамадзянам Польшчы будзе дазволена наведваць пагранічную зону без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь дастаткова вусна паведаміць супрацоўніку органаў пагранічнай службы пра намер прыбыцця, указаць населены пункт і мэты візіту. Спатрэбіцца прад’явіць сапраўдны дакумент для ўезду за мяжу, таксама важна мець пры сабе медыцынскую страхоўку, пры руху на аўтамабілі неабходна зяленая карта. 

ПЦР-тэст і сертыфікат пра вакцынацыю для перасячэння граніцы не патрэбны.
Па матэрыялах друку
Фота для ілюстрацыі

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.