Замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў рамках Указа на пяць сутак і легальна знаходзяцца ў краіне на момант уступлення ў сілу змяненняў, могуць заставацца ў Рэспубліцы Беларусь да 30 сутак з даты ўезду. На працягу каляндарнага года — не больш за 90 сутак. Уезд у рамках Указа выключае магчымасць атрымаць дазвол на часовае ці пастаяннае пражыванне.
Уезд у Рэспубліку Беларусь з Расійскай Федэрацыі ў рамках Указа не дапускаецца.
Парушальнікаў трыццацідзённага тэрміну пры спробе выезду з Рэспублікі Беларусь праз пункты пропуску органы пагранічнай службы будуць накіроўваць у тэрытарыяльныя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі для прыцягнення да адказнасці і афармлення візы для выезду.