Административные процедуры

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 19 красавіка падпісаў Указ №197, які ўносіць дапаўненні і змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па заявах грамадзян (пералік зацверджаны Указам ад 26 красавіка 2010 г. №200). Прадугледжана надзяленне замежных грамадзян, што часова жывуць у рэспубліцы, а таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна жывуць за яе межамі, правам на атрыманне вадзіцельскага пасведчання на права кіравання транспартным сродкам, на яго абмен, выдачу талонаў да яго, а таксама на рэгістрацыю гэтымі катэгорыямі асоб у Рэспубліцы Беларусь дадзеных транспартных сродкаў.

 

Замежным грамадзянам, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі рэспублікі і жадаюць займацца паляваннем, прадастаўляюцца права на набыццё і захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзянскай зброі і боепрыпасаў, а замежным грамадзянам, якія часова жывуць у рэспубліцы — права на набыццё на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, увоз у краіну і вываз з яе грамадзянскай збороі і боепрыпасаў.

 

Указам зніжаецца ўзрост грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для абавязковага атрымання пашпарта з 16 да 14 гадоў.

Дакументам прадугледжваецца таксама магчымасць ажыццяўлення працэдур па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яго і здзелак з ім у паскораным парадку (за дадатковую плату).

 

Ліквідаваны шэраг адміністрацыйных працэдур (выдача дазволу на набыццё радыёэлектронных сродкаў, пасведчання аб рэгістрацыі заалагічнай калекцыі) і ўводзяцца новыя (выдача даведак для дзяржрэгістрацыі садовага доміка ці гаража, атрыманых у спадчыну, засведчанне эксперта па паляўнічых трафеях). Адмяняецца плата за ажыццяўленне некаторых адміністрацыйных працэдур (афармленне пастаяннага пражывання за межамі рэспублікі грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту) ці змяншаецца велічыня такой платы (прастаўленне апастыля, выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану). Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэс-служба Прэзідэнта РБ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.